Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы, культуры і ў справах моладзі Горадзенскага аблвыканкаму разаслала лісты ва ўсе раённыя музэі з рэкамэндацыяй правесьці творчыя мерапрыемствы да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка.
Паводле Зьмітра Бандарчука, сябра кампаніі «Гавары праўду», які 5 сакавіка меў размову з намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму, улады прынцыпова даюць дазвол на правядзеньне ўрачыстасьцяў 25 сакавіка.. Прадстаўнікоў аргкамітэту, якія падавалі заяўку, запрасілі на 12 сакавіка ў гарвыканкам абмеркаваць фармат адзначэньня 100-х угодкаў БНР.
Цяпер са Слонімскага аўтавакзалу да Менску адпраўляецца адзін мікрааўтобус у дзень.
3 сакавіка ў Горадні ў межах фэстывалю моды і прыгажосьці Grodno Fashion Show упершыню ў Беларусі прэзэнтуюць калекцыю адзеньня для людзей з інваліднасьцю. Свабода напярэдадні пагутарыла з удзельнікамі паказу калекцыі — мадэлямі з абмежаванымі магчымасьцямі Дзьмітрыем Грэкавым і Аксанай Якуцэвіч.
З 1 сакавіка ў Польшчы пачаў дзейнічаць закон, паводле якога, абмяжоўваецца праца гандлёвых сетак і крамаў у нядзелю. Жыхары Горадзеншчыны ўпэўненыя, што ўжо ёсьць спосабы, як гэта абмінуць.
У Слоніме асуджаны Ўладзімер Качарга, былы супрацоўнік «Газеты Слонімскай», які пасьля звальненьня з працы ўчыняў несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі рэдакцыі.
26 лютага ўступіў у сілу прэзыдэнцкі дэкрэт № 7, які разам з абноўленым законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» можа цалкам зьмяніць сытуацыю на рынку міжгародніх маршрутак. Частка прыватных перавозчыкаў прыпыніла працу, што значна пагоршыла транспартныя зносіны ў многіх гарадах і мястэчках. Як на гэта рэагуюць людзі ў розных рэгіёнах — у рэпартажы Свабоды.
26 лютага ўступіў у сілу прэзыдэнцкі дэкрэт № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва», які разам з абноўленым законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» можа цалкам зьмяніць сытуацыю на рынку міжгародніх маршрутак.
Аляксандра Грудзько асудзілі на 12 гадоў папраўчай калёніі за забойства сваіх дзядулі і бабулі. Такое рашэньне прыняла калегія Горадзенскага абласнога суду. Працэс прайшоў у Слоніме ў закрытым рэжыме.
Кіроўца Горадзенскага аўтапарку Мікалай Мурач дамогся праз суд, каб яго звольнілі з працы паводле ягонай заявы, а ня так, як хацеў наймальнік — не працягнуўшы кантракт.
Да выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў Беларусі дапускаюцца і тыя асобы, якія раней былі асуджаныя. Але да пачатку выбарчай кампаніі іх судзімасьці ўжо павінны быць пагашаныя. А пачынаючы з 2013 году ў афіцыйных біяграфіях кандыдатаў у дэпутаты абавязкова паказваюць усе крымінальныя судзімасьці, якія былі раней, незалежна ад тэрміну прысуду. Ці шмат сярод зарэгістраваных кандыдатаў у абласныя і сталічны гарадзкі саветы людзей з крымінальным мінулым, высьвятлялі карэспандэнты Свабоды.
Сумесная праца скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава стала пераможцай конкурсу эскізаў помніка князю Гедзіміну ў Лідзе. Скульптуру маюць усталяваць у сквэры на скрыжаваньні вуліц Грунвальдзкай і Замкавай, каля паўночнай сьцяны Лідзкага замка.
З наступленьнем цемнаты ў Горадні ў двух інтэрнатах унівэрсытэту гасьне сьвятло ў вокнах, камэндант па гучнай сувязі загадвае ўключаць сьвятло толькі ў пэўных пакоях, каб з вуліцы было відаць, як засьвяціліся словы «Твой Выбар».
У Горадні ў палянійных арганізацыях па-рознаму рэагуюць на заклік польскіх уладаў паведамляць пра антыпольскія настроі.
У Горадні на выбарчых участках 102, 103, 104, 105 і 106 старшыні камісій раздаюць назіральнікам блянкі заяваў, дзе яны маюць запоўніць пустыя графы і паставіць подпіс, які сьведчыць, што «выбарчы працэс на ўчастку адпавядае заканадаўству».
13 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне па абраньні дэпутатаў мясцовых саветаў. Карэспандэнты Свабоды пацікавіліся, як гэтае мерапрыемства праходзіць у рэгіёнах Беларусі.
Горадзенскія ўлады адмовіліся ўваходзіць у аргкамітэт, створаны апазыцыйнымі партыямі і грамадзкімі арганізацыямі.
У Слоніме пачаўся судовы працэс над былым супрацоўнікам «Газеты Слонімскай» Уладзімерам Качаргой, які пасьля звальненьня з працы ўчыняў несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі рэдакцыі, а таксама да паштовых скрыняў прыватнага прадпрыемства «БенефітМедыя».
У Горадні адбыўся малебен з нагоды 78-й гадавіну першай масавай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ў Сыбір грамадзян міжваеннай Польшчы.
Падобна, што ўлады наўмысна ўтойваюць зьвесткі аб прыбытках кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Складаецца ўражаньне, што ў камісіях разумеюць: лічбы прыбыткаў праўладных кандыдатаў выклікаюць раздражненьне ў звычайных выбарнікаў.
Загрузіць яшчэ