Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскіх назіральнікаў прымушаюць сьведчыць, што «выбарчае заканадаўства не парушана»


Перадвыбарная кампанія ў Горадні
Перадвыбарная кампанія ў Горадні

У Горадні на выбарчых участках 102, 103, 104, 105 і 106 старшыні камісій раздаюць назіральнікам блянкі заяваў, дзе яны маюць запоўніць пустыя графы і паставіць подпіс, які сьведчыць, што «выбарчы працэс на ўчастку адпавядае заканадаўству».

Пра гэта Свабодзе паведаміў Сяргей Верамеенка, назіральнік кампаніі «Права выбару» на 105-м участку Агінскай выбарчай акругі. Паводле Верамеенкі, на розных участках раздаюць розныя блянкі для запаўненьня.

Здымкі блянкаў Сяргея Верамеенкі
Здымкі блянкаў Сяргея Верамеенкі

«Адны блянкі паўпустыя, а на некаторых ужо ўнесены тэкст: „За час майго знаходжаньня на ўчастку выбарчы працэс адпавядаў заканадаўству“. Прычым, самае цікавае, што на нашым участку, пасьля таго як раздалі блянкі, пачалі раптам падыходзіць назіральнікі ад праўладных кандыдатаў, якіх раней не было, і ставіць свае подпісы. То бок ён прыйшоў на 5 хвілін, а паставіў подпіс, што знаходзіўся цэлы дзень і ніякіх парушэньняў не заўважыў».

Сяргей Верамеенка зьвярнуўся да старшыні выбарчай камісіі Аксаны Пятровай з пытаньнем, навошта яна гэта робіць. Тая, паводле яго, адказала, што гэта ёй патрэбна дзеля таго, каб потым, калі ўзьнікнуць нейкія пытаньні наконт працы камісіі, яна зможа прад’явіць такі дакумэнт.

«Фактычна гэта ціск на назіральнікаў. Назіральнік не павінен даваць справаздачу перад старшынёй камісіі, ён можа запісаць свае заўвагі ці напісаць скаргу, але ня так, каб пісаць справаздачу старшыні камісіі. Гэта нешта новае ў выбарчым працэсе», — кажа Сяргей Верамеенка.

Першы «датэрміновы» дзень на мясцовых выбарах: без энтузіязму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG