Ваўкавыскі раённы суд паўторна разгледзеў справу без Аўтуховіча, у прысутнасьці толькі ягонага адваката. Сам Аўтуховіч пасьля гіпэртанічнага крызу дагэтуль у шпіталі.
Гіпэртанічны крыз здарыўся сёньня раніцай на працы. Мікалая Аўтуховіча забрала хуткая дапамога.
Гэта стала магчымым пасьля таго, як 5 жніўня Гарадзенская абласная калегія суддзяў адмяніла рашэньне Ваўкавыскага раённага суда ад 17 ліпеня, паводле якога органам міліцыі адмаўлялася ў падаўжэньні прэвэтыўнага нагляду за былым палітвязьням Міколам Аўтуховічам. Суд прызначаны на 6 жніўня а 11.30.
Гарадзенская калегія абласнога суду адмяніла рашэньне Ваўкавыскага раённага суду ад 17 ліпеня, паводле якога органам Ваўкавыскага РАУС адмаўлялася ў падаўжэньні прэвэнтыўнага нагляду за былым палітвязьнем Міколам Аўтуховічам.
У Горадні подпісы за сваё вылучэньне сёньня зьбірала Тацяна Караткевіч, а на пікет Анатоля Лябедзькі напаў невядомы.
Польскага параплянэрыста, які тыдзень таму нелегальна пераляцеў празь беларускую мяжу і быў затрыманы беларускімі памежнікамі, да канца тыдня маюць вызваліць.
Выбарчая кампанія ў Бераставіцкім раёне амаль не адчуваецца. Многія ня ведаюць прэтэндэнтаў на кандыдацтва, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, і подпісы ў вёсках дый у самім райцэнтры зьбіраюць толькі за яго.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы перад афрыканскімі лідэрамі, заявіў, што «ніхто не павінен заставацца прэзыдэнтам усё жыцьцё». Гарадзенцы ацэньваюць гэтае выказваньне, зыходзячы з беларускага досьведу.
Сябры ініцыятыўных групаў апазыцыйных кандыдатаў на Гарадзеншчыне цьвердзяць, што сёлета збор подпісаў за вылучэньне прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі ідзе як ніколі складана: электарат не выяўляе актыўнасьці.
Мастак-дэкаратар са Слоніма Надзея Салейка прыдумала, як рабіць гліняныя рэчы пад мэталічныя, прычым гэтак, што кавалі не адразу іх распазнаюць.
На пікетах па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта ў Горадні можна пабачыць амаль усе выбарчыя атрыбуты: дыскусіі, агрэсію, абыякавасьць, пачуць рэзкія словы і пэсымістычныя выказваньні.
Ці верыце вы ў сумленнасьць беларускіх выбараў? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Іван Шэга зьвярнуўся зь лістом да старшыні райвыканкаму Алега Таргонскага з прапановай увесьці на афіцыйным сайце Слонімскага райвыканкаму беларускую мову.
Гарадзенскіх журналістаў-фрылансэраў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава выклікалі ў пастарунак. Іх чарговы раз вінавацяць у супрацы з польскім тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі.
У Горадні створаны абласная і дзьве гарадзкія тэрытарыяльныя камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі. Ніводзін прадстаўнік апазыцыйных партый у іх склад не ўвайшоў.
Чаму Расея адмаўляецца ад міжнароднага трыбуналу па зьбітым малайзійскім «Боінгу»? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Вольга Галецкая прыехала з Польшчы ў Горадню ў межах праграмы Эўразьвязу «Эўрапейская валянтэрская служба». Выкладае польскую мову і адпачатку марыла стварыць уласны праект для сваіх студэнтаў.
Першыя магазіны-склады запрацавалі на гарадзенскім рынку «Паўднёвы». Але чэргі пакуль туды не становяцца, і цэны там вышэйшыя, чым на гандлёвых радах у прадпрымальнікаў.
Як доўга будзе кіраваць Беларусьсю Лукашэнка і хто яго заменіць? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
За 7 гадоў, як вёска Солы стала гарадзенскай вуліцай, для жыхароў нічога не зьмянілася: газ па-ранейшаму завозяць у балёнах, дарогу не заасфальтавалі, крамы няма, каналізацыі ніякай, па ваду трэба хадзіць да крыніцы.
Загрузіць яшчэ