У Горадні валянтэры праводзяць акцыю ў межах «Гуманітарнага маршруту Беларусь-АТА». Гуманітарны груз мае накіравацца ў Чарнігаў, прызначаны ён для ўцекачоў з Данбасу.
Ня ўсе жыхары вуліцы 17 верасьня, а таксама мінакі ў Горадні могуць адказаць — у гонар якой падзеі названа гэтая вуліца.
Кіраўнікі гарадзенскіх прыватных аўтамайстэрняў просяць улады не падвышаць цэны за арэнду памяшканьняў. Яны цьвердзяць, што іхні бізнэс ня вытрымае такога цяжару і давядзецца яго закрываць.
Паседжаньне Эўразійскай міжурадавай рады ў Горадні, у якім бралі ўдзел прэм’ер-міністры Беларусі, Армэніі, Казахстану і Расеі, на некаторы час спаралізавала рух транспарту і дадало праблемаў гараджанам.
Каб Нёман так абмялеў, ня памятаюць нават самыя старыя гарадзенцы. Рака «схуднела» ці не напалову, дзе-нідзе можна свабодна гуляць па былым дне.
У апазыцыйных колах працягваецца дыскусія пра тое, ці падтрымліваць Тацяну Караткевіч у выпадку, калі яе зарэгіструюць кандыдатам у прэзыдэнты. Гэта пытаньне падзяліла шараговых актывістаў на тых, хто «за», і хто «супраць».
На Гарадзеншчыне зноў правяраюць, ці трымаюць вяскоўцы сьвіней. Выпісваюць прадпісаньні, пагражаюць штрафамі — маўляў, дагэтуль існуе пагроза распаўсюду афрыканскай чумы.
Раней перад выбарамі ўлады актыўна падвышалі заробкі і пэнсіі і ўтрымлівалі курс рубля, а цяпер гэтага ня робяць. Чаму? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Як вы ацэньваеце цяперашняе эканамічнае становішча Беларусі? З кім ці з чым зьвязваеце спадзяваньні на яе паляпшэньне? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Гарадзенскія калегія судзьдзяў пакінула бязь зьменаў рашэньне Ваўкавыскага раённага суду аб працягу прэвэнтыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам яшчэ на паўгода.
Гарадзенскія прадпрымальнікі сьцьвярджаюць, што чарговы скачок валюты прывёў практычна да каляпсу іхняга бізнэсу. Многія папросту ня ведаюць, што рабіць далей.
У Горадні подпісы на праверку здалі толькі чатыры з васьмі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта.
Зьбіральнікі подпісаў за Анатоля Лябедзьку на Гарадзеншчыне падтрымліваюць рашэньне свайго прэтэндэнта не здаваць падпісныя лісты ў выбарчую камісію і перакананыя, што недарэмна патрацілі час.
Некалькі чалавек адразу падазраюць у датычнасьці да флэшмобу, які адбыўся месяц таму супраць шкоднай вытворчасьці на шклозаводзе «Нёман».
Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў былі зьвінавачаныя ў супрацы з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў. Кіркевіч на працэсе не прысутнічаў.
Зборшчыкі подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў на Гарадзеншчыне кажуць, што напрыканцы этапу збору подпісаў людзі больш ахвотна зь імі размаўляюць і ставяць свае подпісы.
У Горадні пачаўся адміністрацыйны працэс у дачыненьні да Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава. Іх чарговы раз судзяць за супрацу з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў.
Зьбіральнікі подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў на Гарадзеншчыне распавядаюць, што даводзіцца сустракацца з самымі рознымі сытуацыямі: ад агрэсіі да таго, што зборшчыкі подпісаў за Лукашэнку самі падпісваюцца за іхняга кандыдата.
Апытаньне ў Горадні
Некаторыя зьбіральнікі подпісаў на Гарадзеншчыне мяркуюць, што сто тысяч за апазыцыйных кандыдатаў ім сабраць ня ўдасца.
Загрузіць яшчэ