Пракуратура Гарадзенскага раёна праз суд спрабавала пакараць прыватную гаспадыню штрафам больш як на 3,5 млн рублёў за тое, што яе каровы нібыта нанесьлі шкоду сельскагаспадарчаму каапэратыву «Азёры». Прадстаўнікі «Азёраў» спрабавалі падтрымліваць пазоў, але ў ходзе суду адмовіліся ад сваіх патрабаваньняў.