Рэпартаж Свабоды з рынку «Цэнтральны» ў Горадні.
Рэпартаж Свабоды зь вёскі Дубна Мастоўскага раёну, дзе з прычыны сьвіной чумы сялянам забаранілі гадаваць на сваіх падворках сьвіней.
Падатковая патрабуе 146 мільёнаў недэнамінаваных рублёў зь лідзкага прадпрымальніка, якога 5 гадоў таму прызналі чыстым ад даўгоў.
Музэй клясыка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча ў Кушлянах Смаргонскага раёну застаецца папулярным турыстычным месцам. Пераважна яго імкнуцца наведаць людзі з адукацыяй.
Дакладная лічба беларускага школьніцтва ў Горадні невядомая — прыкладна каля 50 чалавек. Прыкметаў яго пашырэньня пакуль не назіраецца.
Журналістка Свабоды Ганна Соўсь правяла экспэрымэнт. Улетку яна сямнаццаць дзён адпачывала ў Беларусі і спажывала пераважна мясцовыя харчы. За гэты час у яе арганізьме адбылося павышэньне ўзроўню радыеактыўных рэчываў — з 10 да 14 бэкерэляў на кіляграм. Экспэрымэнт працягнулі калегі зь Менску і абласных цэнтраў. Праверыў наяўнасьць радыеактыўных рэчываў у сваім арганізме і гарадзенскі карэспандэнт Свабоды.
Актывіст БХД Сяргей Верамеенка, сябра БСДП(Г) Анатоль Мышкевіч і невядомы журналістам малады чалавек выйшлі на пікет у цэнтры Горадні, трымаючы ў руках здымкі зьніклых палітыкаў.
Алесю Масюку, экс-кандыдату ў Слоніме, у акруговай камісіі адмовіліся выдаць дадзеныя аб галасаваньні з усіх участкаў, дзе ён быў кандыдатам у дэпутаты. Спаслаліся на тое, што яны не абавязаныя гэтага рабіць.
Слонімскі скульптар Леанід Богдан рыхтуецца паставіць валун на месцы старога замчышча.
Жанчына пэнсійнага веку адна даглядае 19-гадовага сына, у якога цэрабральны параліч. На просьбу выдзеліць сацыяльнага работніка для догляду за хлопцам сацыяльныя службы кажуць, што пасьля 18 гадоў — «не паложана».
На Гарадзеншчыне, паводле папярэдніх дадзеных, ніводзін кандыдат ад дэмакратычных партыяў і арганізацыяў не ўвайшоў у склад парлямэнту. Апазыцыйныя кандыдаты кажуць пра шматлікія парушэньні заканадаўства, фальсыфікацыі і рыхтуюць скаргі ў адпаведныя органы.
Найбольшае ўражаньне ў дзень галасаваньня ў Горадні — малая колькасьць выбарнікаў і на ўчастках, і ў буфэтах.
Паводле назіральніка Сяргея Верамеенкі, старшыня камісіі выбарчага ўчастку № 23 у гарадзенскім абласным шпіталі паведаміў яму, што ўсе выбарнікі выявілі жаданьне галасаваць у сваіх палатах, а туды ён назіральнікаў дапусьціць ня можа.
Як у літоўскім Вісагінасе зьніклі беларускія клясы і чаму беларускія ўлады адмовіліся ад спэцыялістаў з Ігналінскай АЭС — расказвае кіраўнік Беларускага культурнага цэнтру «Крок» Алег Давыдзюк.
Рэпартаж Свабоды з выбарчых участкаў Горадні, дзе датэрмінова галасуюць студэнты і асуджаныя на абмежаваньне волі.
Ад пачатку датэрміновага галасаваньня незалежныя назіральнікі на Гарадзеншчыне адзначаюць ціск з боку выбарчых камісіяў.
Карэспандэнт Свабоды наведаў літоўскі горад энэргетыкаў — Вісагінас, дзе людзі працуюць над тым, каб спыніць эксплюатацыю АЭС
З 1 верасьня ў касах гарадзенскага чыгуначнага вакзалу прадаюць квіткі на цягнік «Горадня — Кракаў».
Са зьяўленьнем надрукаваных агітацыйных матэрыялаў выбарчая кампанія на Гарадзеншчыне значна ажывілася. Праўда, агітацыйныя матэрыялы дагэтуль маюць ня ўсе кандыдаты.
Мікалай Уласевіч, які балятуецца ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе і выступае супраць будоўлі Астравецкай АЭС, атрымаў першае папярэджаньне
Загрузіць яшчэ