«Я папрасіў, каб старшыня паказаў мне сьпіс выбарнікаў, якія выказалі жаданьне галасаваць у сваіх палатах. Ён нам адмовіў. Яшчэ ўчора нам абяцалі, што выдадуць халаты, і мы пойдзем назіраць у палаты, а сёньня старшыня камісіі сказаў, што дзеля гэтага мы павінны прайсьці мэдкамісію і мець санітарную кніжку. Мы напісалі дзьве скаргі», — сказаў Сяргей Верамеенка.