У Горадні прайшла адкрытая лекцыя пра жыцьцё і творчасьць паэта Максіма Багдановіча.
Ад 26 кастрычніка пачаў дзейнічаць бязьвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян у Беларусь у адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і на прылеглыя да яго тэрыторыі. Падарожнічаць бязь візы турысты змогуць да пяці сутак.
Гарадзенскія турфірмы пакуль не падрыхтавалі тэхнічныя магчымасьці для рэгістрацыі турыстаў, якія пажадаюць наведаць бязь візы рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і Горадню.
Пра гэта сьведчыць адказ з упраўленьня спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкама, які атрымаў мясцовы праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч.
Ідэя праекту простая, але аналягаў на Гарадзеншчыне ён ня мае.
Журналістам забаранілі рабіць відэа- і фотаздымкі. Напачатку плошча загараньня складала 1500 м2. Усяго палігон займае тры гектары.
Гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка рашэньнем суду Ленінскага раёну аштрафаваны на 525 рублёў, Анатоль Мышкевіч і Віталь Мойса — на 420 рублёў.
Са скасаваньнем зь 1 верасьня абмежаваньняў паездак на прыватным транспарце ў краіны Эўразьвязу на памежным пераходзе «Брузгі», што побач з Горадняй, зноў утварыліся штодзённыя чэргі.
З 21 лістапада ў штаб-кватэры UNESCO ў Парыжы мае адкрыцца выстава навучэнцаў мастацкіх школаў Гарадзеншчыны, прысьвечаная 150-годзьдзю Лявона Бакста. З 60 работ, пададзеных на конкурс, адабрана дваццаць, якія і накіруюцца ў Парыж.
Сямʼя Равенкаў са Слоніма, у якой шасьцёра дзяцей, ня мае на першы ўзнос для будаўніцтва кватэры 3600 новых рублёў, або старымі 36 мільёнаў. У крэдыце банкі ім адмовілі.
Лідзкі чыноўнік патлумачыў Беларускай асацыяцыі журналістаў, што абавязковая падпіска на дзяржаўныя выданьні спрыяе правядзеньню інфармацыйнай работы з насельніцтвам на больш высокім узроўні.
Пачатак восеньскага сэзону курсаў «Мова нанова» ў Горадні быў прысьвечаны таму, якімі шляхамі людзі прыходзяць да беларускасьці. Адмысловы госьць курсаў — гарадзенскі музыка, лідэр гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў.
Адразу ў дзьвюх вёсках Дзятлаўскага раёну адкрылі памятную шыльду і памятны камень у гонар мясцовых заходнебеларускіх паэтаў, імёны якіх дагэтуль малавядомыя ў Беларусі.
Гарадзенскае Ўпраўленьне спорту і турызму абʼявіла, што зьбіраецца выдаваць адмысловыя пашпарты турыстам у бязьвізавай зоне. «Пашпарты» будуць на трох мовах: расейскай, польскай і ангельскай.
На прыбудове лютэранскай кірхі ў Горадні ўсталявалі сонечныя батарэі.
Гарадзенец Віктар Андрэеў, паводле адукацыі юрыст, ня можа знайсьці працу больш за год, жыве разам з маці на яе пэнсію. Кажа, што псыхалягічна вельмі складана. Але лічыць, што зьмяніць свой статус немагчыма бязь зьменаў у грамадзтве.
Вядомы слонімскі доктар, грамадзкі дзяяч, былы дэпутат раённага савету Іван Шэга памёр 4 кастрычніка ва ўзросьце 63 гадоў.
Раніцай 4 кастрычніка ў Слоніме ва ўзросьце 63 гадоў памёр вядомы доктар і грамадзкі дзяяч, былы дэпутат Слонімскага раённага савету Іван Шэга.
Пажылая жыхарка Горадні зьвярнулася да карэспандэнта Свабоды з просьбай дапамагчы ў афармленьні догляду, бо чыноўнікі, як яна кажа, незаслужана ёй у гэтым адмаўляюць.
У Горадні адбылася другая міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Сьвята-Барыса-Глебская (Калоская) царква: пошукі шляхоў захаваньня».
Загрузіць яшчэ