Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пашпарт турыста» бязьвізавай зоны будзе на трох мовах — і безь беларускай


Гарадзенскае Ўпраўленьне спорту і турызму абʼявіла, што зьбіраецца выдаваць адмысловыя пашпарты турыстам у бязьвізавай зоне. «Пашпарты» будуць на трох мовах: расейскай, польскай і ангельскай.

Гарадзенскі праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч абурыўся, што ў пашпарце ня будзе беларускай мовы, і напісаў ліст да кіраўніка ўпраўленьня Алега Андрэйчыка.

Хільмановіч заклікае неадкладна выправіць гэтую памылку і ўнесьці мову тытульнай нацыі дзяржавы ў сымбалічныя пашпарты.

Ідэя ўвядзеньня пашпарта для турыстаў, безумоўна, добрая, але ўявіце сабе, што ў ёй ня будзе дзяржаўнай мовы, мовы тытульнай нацыі! У суседніх з намі краінах пражывае шмат беларусаў, якія будуць прыяжджаць, атрымліваць такі пашпарт, і што яны падумаюць? Ды і для турыста, які наведвае Беларусь з Эўропы, цікава хоць некалькі слоў вывучыць па-беларуску — гэта ж нармальна, бо яны ўсё ж наведваюць Беларусь. Думаю, што гэта папросту выпадковая недарэчнасьць з боку чыноўнікаў, якую яны хутка выправяць. Зрэшты, пачакаем адказу. Наагул, я заклікаю ўсіх неабыякавых грамадзян нагадаць чыноўнікам пра беларускую мову».

Уладзімер Хільмановіч
Уладзімер Хільмановіч

Вядома, што «пашпарт турыста» будзе ўяўляць сабой друкаваны буклет з інфармацыяй пра рэгіён, адрасы гатэляў, кавярняў, музэяў, аграсядзібаў, карысныя інтэрнэт-сайты. Турысты з такімі пашпартамі ў пазначаных у буклеце месцах змогуць атрымаць зьніжкі. Плянуецца, што пашпарты турыстам пачнуць выдаваць у сьнежні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG