Дзявятага сьнежня фэстываль Watch Docs прапанаваў увазе менскіх гледачоў польскую дакумэнтальную стужку «Падпольле надзеі». Менавіта ў падпольлі, на думку рэжысэра Яна Блуза, адчуваюць сябе тыя, хто спрабуе лячыцца марыхуанай у Польшчы. Як і тыя, хто змагаецца за яе легалізацыю ў мэдыцынскіх мэтах.