Стары замак у Горадні працягваюць аднаўляць. Паглядзіце, як ён зьмяніўся за час рэканструкцыі.
Журналістаў судзілі за матэрыял тэлеканалу «Белсат» пра музыку Чэслава Немэна, які рыхтавалі іншыя людзі.
Старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс вызвалілі ад адказнасьці за арганізацыю традыцыйнага кірмашу. Адміністрацыйную справу супраць яе спынілі.
Каля ста чалавек прыйшлі падтрымаць у судзе старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс. Адміністрацыйную справу разглядае суд Ленінскага раёну Горадні.
Гарадзенцы ўбачылі горы будаўнічага сьмецьця ў лесапарку Пышкі на падыходзе да маляўнічых карʼераў 15 красавіка. Пасьля розгаласу ў мэдыя дарогу расчысьцілі. Камунальнікі кажуць, што хацелі яе ўмацаваць.
Лямус стаіць у цэнтры Горадні, але паглядзець на яго без папярэдняй дамоўленасьці нельга — помнік архітэктуры знаходзіцца за высокім мурам. Лямус аддалі каталікам толькі ў 2003 годзе.
Каталікі прайшлі традыцыйным крыжовым шляхам напярэдадні Вербнай нядзелі ў Горадні 13 красавіка.
На росьпісе паказаная перамога воінаў Вялікага Княства Літоўскага над Тэўтонскім ордэнам пад Грунвальдам. Славутую бітву і праваслаўную царкву лучыць асоба князя Фёдара Астроскага і поле перад Каложай.
Свабода запрашае на віртуальную экскурсію па гістарычных мясьцінах Горадні — другой сталіцы Беларускай Народнай Рэспублікі.
Новыя правілы пачалі дзейнічаць у горадзенскай гімназіі імя Яўхіма Карскага. У дзяцей перад урокам забіраюць тэлефоны, дазваляюць карыстацца імі толькі на перапынках.
У Барысаглебскай царкве ў Горадні адкрылі частку фундамэнтаў з рэшткамі калёны. Убачыць іх можна скрозь празрыстую шкляную падлогу. Паглядзіце, як выглядае Каложа пасьля абнаўленьня.
«Ад часу, ад надвор’я ён пачаў іржавець, пайшлі сколы, расколіны. Мох разьядае яго. Трэба разьбіраць глядзець, што там у яго ўнутры», — паведаміў намесьнік начальніка гарадзкой ЖКГ Сяргей Сямашка.
Палітыка Сямёна Домаша 11 лютага пахавалі ў Горадні на могілках, выдзеленых для грамадзян, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё гораду і вобласьці. Разьвітацца зь ім прыйшлі сябры, паплечнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, чыноўнікі.
Беларускаму барду, актору, паэту і шоўмэну Віктару Шалкевічу 9 лютага спаўняецца 60 гадоў. Ён расказаў Свабодзе пра сваё захапленьне зёлкамі, патлумачыў, адкуль сілкуецца энэргіяй, і пазнаёміў са сваім катом Сьцяпанам.
Галоўная мастачка фэнтэзі-сядзібы Літоўка пад Наваградкам Ніна Паўлоўская расказала, якімі былі апошнія дні жыцьця гаспадара сядзібы Сяргея Коваля, адкуль ішло фінансаваньне праекту і як зьявілася мянушка Француз.
Прыватны музэй Васіля Быкава ў Горадні закрыўся, экспазыцыя пераехала. Улады не знайшлі на яго каля 80 рублёў на месяц.
Журналістаў тэлеканалу «Белсат» Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 765 рублёў (30 базавых велічыняў) кожнага за гістарычны матэрыял пра Горадню. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёна Горадні 1 лютага.
З пачатку году нормы ўвозу ў Беларусь тавараў для ўласнага карыстаньня з-за мяжы зьменшыліся. Што цягам апошняга дзесяцігодзьдзя рабілі з горадзенскім рэгіёнам зьмены мытнага і памежнага рэжымаў?
29 студзеня ў Наваградку пачаўся суд над былым дырэктарам бярозаўскага шклозаводу «Нёман» Уладзімерам Авуткам і начальнікам упраўленьня продажаў шклаваты Іванам Шышко. Абодва абвінавачваюцца ў хабарніцтве.
Флямінга прымаюць цёплыя ванны, пэліканам ставяць драўляныя пянькі, а львы выходзяць паляжаць на сьнезе. Як экзатычныя жывёлы перажываюць зіму ў Беларусі, распавёў намесьнік дырэктара Горадзенскага заапарку Віталь Гуменны.
Загрузіць яшчэ