25 лютага, у шосты дзень супраціву, каля 50 чалавек стала знаходзяцца ў намётавым мястэчку абаронцаў Курапат.
Паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў прыехаў у лягер абаронцаў Курапатаў, каб падтрымаць і дапамагчы валянцёрам.
Шосты дзень працягваецца кругласутачная акцыя салідарнасьці ля ўрочышча Курапаты, месца згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 25 лютага каля 50 чалавек стала знаходзяцца ў намётавым мястэчку. Кроніка суботы – ў паведамленьнях карэспандэнтаў Свабоды.
Ад панядзелка ля ўрочышча Курапаты працягваецца кругласутачная акцыя пратэсту супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтру.
У Інтэрвію Свабодзе Наста Дашкевіч паразважала, чаму Курапаты бароніць мала людзей і чаму асобныя актывісты вымушаныя ісьці на радыкальныя крокі, каб спыніць тэхніку на новым будаўніцтве каля ўрочышча.
13 лютага Аляксандар Лукашэнка паабяцаў галоўнаму рэдактару «Народнай Волі» Ёсіфу Сярэдзічу, што праблемы з распаўсюдам рэгіянальных газэт праз пошту і шапікі «Белсаюздруку» больш ня будзе.
На выходных у розных гарадах Беларусі зноў заплянаваныя акцыі супраць дэкрэту № 3 аб падатку з так званых дармаедаў.
У менскім Палацы мастацтва адкрылася другая дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні». Перад афіцыйным адкрыцьцём на выставу прыйшоў вядомы польскі рэжысэр тэатру і кіно Кшыштаф Занусі, які знаходзіцца з кароткім візытам у Менску.
Свабода ўзгадала найбольш гучныя выпадкі, калі грамадзкасьць паўставала супраць будаўнікоў, зьбірала подпісы, ладзіла вулічныя акцыі пратэсту.
У менскім Палацы мастацтваў 22 лютага а 17.00 адкрываецца выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
Сябра грамадзкай ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» ужо некалькі гадоў вядуць суды, змагаючыся за тое, каб закон у дачыненьні да ахоўнай зоны Курапатаў выконваўся. Пакуль усе суды безвыніковыя, актывісты плянуюць зьвяртацца ў міжнародныя структуры.
21 лютага, у Дзень роднай мовы, а 17:30 ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пройдзе Агульнанацыянальная дыктоўка. Правядзе яе намесьніца старшыні ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Таксама дыктоўка пройдзе ў іншых гарадах Беларусі.
Учорашні актывіст БРСМ, а сёньня кіраўнік моладзевай арганізацыі з выразнай нацыяналістычнай ідэяй, Юрась Лукашэвіч ня мае ідэалу сярод лідэраў апазыцыі і перажывае, што Моладзь БНФ недастаткова сьмелая ў вулічнай дзейнасьці.
Пра гэта Свабодзе паведаміў каардынатар грамадзкай ініцыятывы «Генплян — для менчукоў» Дзяніс Кобрусеў.
Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч 20 лютага накіраваў у Генэральную пракуратуру скаргу, у якой просіць спыніць будоўлю на пляцоўцы, якая прымыкае да жылога дома № 49 па вуліцы Мірашнічэнкі, бо яна ўваходзіць у зону аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў» ва ўрочышчы Курапаты.
Вывучыць 100 вершаў Янкі Купалы, праглядаючы электронную скрыню. Менавіта такую магчымасьць прапануе стваральнік сайту kupalaposhtai.by. Штораніцы атрымліваць па адным вершы клясыка будзе кожны, хто пакіне свой электронныя адрас на галоўнай старонцы сайту.
17 лютага ў цэнтры Менску пройдзе акцыя пад назвай «Марш абураных беларусаў». Яе ладзіць экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч сумесна з Радай Беларускага нацыянальнага кангрэсу і старшынём незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам.
Грошы прапаноўваецца пераводзіць па сыстэме «падпіскі» — ахвярадаўца выбірае суму (1, 5, 10, 20, 50 ці 100) і дакляруе, што будзе пераводзіць яе на рахунак «Мова Нанова» штомесяц цягам году.
Пра гэта паведаміў старшыня Слуцкай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч пасьля сустрэчы са старшынём гарсавету.
Аляксандар Лукашэнка 14 лютага зьвярнуўся да прадстаўнікоў бізнэсу, заклікаўшы іх да шчырага і адкрытага дыялёгу, а таксама паабяцаў спыніць ціск з боку кантрольных структур.
Загрузіць яшчэ