Нагодай сталася пагроза афрыканскай чумы сьвіней.
Падчас сустрэчы 13 лютага з Аляксандрам Лукашэнкам галоўны рэдактар газэты «Народная Воля» Ёсіф Сярэдзіч выступіў з прапановай правесьці агульнанацыянальны круглы стол. Паводле Сярэдзіча, гэтую прапанову прэзыдэнт прынамсі не адкінуў.
10 лютага ў галерэі TUT.BY падчас адкрыцьця VI фэстывалю памяці Міхася Стральцова адбылося ўганараваньне беларускіх паэтаў і празаікаў прэміяй «Залаты апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў».
Актывісты абвясьцілі пра пачатак збору подпісаў супраць вучэньняў «Захад-2017». Подпісы маюць перадаць Аляксандру Лукашэнку. Таксама ў межах гэтай кампаніі мяркуецца падаць заяўкі на правядзеньне антываенных пікетаў у Менску і іншых гарадах Беларусі.
Да сваякоў актывістаў анархісцкага руху прыходзяць «людзі ў цывільным» і раяць не хадзіць на «Марш абураных беларусаў».
Анатоль Шумчанка, старшыня аб’яднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва», у сваім «Фэйсбуку» паведаміў пра тое, што невядомыя апаганілі ягоную машыну надпісам «ЛНР» і паклалі фальшывыя даляры пад дворнікі.
Цягам лютага Рассельгаснагляд забараніў увоз малочнай і харчовай прадукцыі з шэрагу прадпрыемстваў Беларусі. Расейскі бок тлумачыць гэта санітарнымі парушэньнямі, а таксама махлярствам і фальсыфікацыямі.
8 лютага ў Менгарвыканкам паўторна пададзеная заяўка на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця з нагоды Дня Волі. 7 лютага гарадзкія ўлады даслалі адказ на першую заяўку, у якім напісалі, што «ўласна заяўкі не было».
У сэрыі «Паэты плянэты» ўпершыню выйшла кніга не замежнага, а беларускага аўтара. «Перавыбранае» — укладзены паэтам Андрэем Хадановічам зборнік вершаў Рыгора Барадуліна.
Алена Анісім задаволеная тым, як Аляксандр Лукашэнка адказаў на яе пытаньне пра стварэньне нацыянальнага ўнівэрсытэту зь беларускай мовай навучаньня і мае намер узяць удзел у арганізаваным уладамі круглым стале на гэтую тэму.
Радыё Свабода працягвае штомесячны маніторынг цэнаў у Беларусі на самыя неабходныя тавары.
2 лютага выданьне апублікавала артыкул «Беларусы будуць прыяжджаць у Расею свабодна, як і раней», дзе Дзяржаўны памежны камітэт тлумачыць сытуацыю на мяжы.
Расейскі палітоляг Дзьмітрый Арэшкін назваў у інтэрвію Свабодзе увядзеньне Расеяй памежнай зоны на мяжы зь Беларусьсю «непазьбежнасьцю, якая ў любым выпадку праявіцца ў развале Саюзнай дзяржавы».
Cябра «Моладзі БНФ» Мікіта Краснакуцкі даслаў зварот у пракуратуру з просьбай правесьці праверку 5 расейскіх шавіністычных рэсурсаў на прадмет адпаведнасьці нормам аб недыскрымінацыі і недапушчэньні распальваньня нацыянальнай варожасьці.
Падчас першага пасяджэньня аргкамітэту правядзеньня Дня Волі, якое адбылося 31 студзеня ў Менску, вызначылі, што асноўнымі лёзунгамі акцыі «Дзень Волі — 2017» будуць «Разам — за Незалежнасьць» і «Не народ для ўраду, а ўрад для народу».
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, які ў рэйтынгу БелаПАН названы беларусам 2016 году, расказаў Свабодзе, як ставіцца да яго вулічнай дзейнасьці жонка Наста, а таксама на якой пасадзе малады палітык бачыць сябе ў незалежнай Беларусі.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч атрымаў позву ў ДАІ, дзе 30 студзеня а 19.00 адбудзецца разгляд здарэньня з удзелам ягонай машыны і супрацоўніцы сэктару прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Менску Людмілы Клыгі.
26 студзеня адбылося другое паседжаньне інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч, госьцем якога стаў расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі.
26 студзеня на другой імпрэзе інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» пройдзе сустрэча зь вядомым расейскім палітолягам Станіславам Бялкоўскім.
Беларусь заняла 79-е месца ў штогадовым індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які складае міжнародная арганізацыя Transparency International. Летась Беларусь займала 107-е месца з 32 баламі.
Загрузіць яшчэ