Кандыдатаў вылучаць ва ўсіх абласьцях Беларусі і ў Менску. Але на дэпутацкія мандаты ў партыі не разьлічваюць.
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, які ўзяў удзел у перадачы «Клюб рэдактароў», сказаў, што Давыдзька паказаў «Пагоню» на майцы, каб прадэманстраваць гатоўнасьць да дыялёгу ў грамадзтве.
Да дробных бізнэсоўцаў далучыліся актывісты і лідэры апазыцыі. Затрыманьняў не было. Наступная акцыя прадпрымальнікаў адбудзецца 14 сакавіка.
Беларусь і Расея ніяк ня могуць дамовіцца наконт цаны на расейскі газ. Пытаньне абмяркоўваецца на ўзроўні прэм’ераў, што, паводле нафта-газавага экспэрта Тацяны Манёнак, сьведчыць пра высокую ступень яго палітызацыі.
А як вы ставіцеся да таго, што ў расейскіх СМІ і на афіцыйным узроўні краіна называецца «Белоруссия»? Як беларусы мусяць называць Расею? Выказвайцеся ў камэнтарах пад артыкулам.
25 лютага ў Менску праходзіць пасяджэньне Вышэйшага дзяржаўнага савету «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Для ўдзелу ў ім у беларускую сталіцу прыбыў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.
Менгарвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне 25 сакавіка ў менскім Палацы спорту музычнага фэстывалю «Каго любіш? Люблю Беларусь», спаслаўшыся на ўцечку этыленгліколю.
Аляксандар Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ № 78 «Аб мерах па павышэньні эфэктыўнасьці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь».
Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць ва Ўкраіне на баку ўкраінскіх уладаў, заявілі, што іх «землякі, якія былі заўважаныя як удзельнікі правапарушэньня, — франтавікі, якія на справе давялі сваю ахвярнасьць у барацьбе за Ўкраіну».
Каб павіншаваць сваіх наведнікаў з 23 лютага, Арт Сядзіба падрыхтавала цукеркі, на абгортках якіх герб «Пагоня» і надпіс «З днём сапраўдных мужчын!».
Бацька затрыманага ў Кіеве байца Добраахвотніцкага корпусу АУН («Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў») Васіля Парфянкова Пётар паведаміў Свабодзе, што апошні раз размаўляў з сынам два тыдні таму назад.
Камандзір добраахвотніцкага атраду, байцом якога зьяўляецца Васіль Парфянкоў, пагражае падпаліць установы, зьвязаныя з расейскімі банкамі, калі беларуса ня выпусьцяць на волю.
Сёньня ў Беларусь прыяжджае дэлегацыя Міжнароднай арганізацыі працы на чале з дарадцам генэральнага дырэктара МАП Кары Тапіёлам. Візыт працягнецца да 26 лютага.
Дзень роднай мовы адзначаюць у сьвеце 21 лютага. У Беларусі цягам цэлага тыдня розныя арганізацыі, ініцыятывы, а таксама некаторыя дзяржаўныя ўстановы ладзяць імпрэзы, прысьвечаныя беларускай мове.
«Я не размаўляю па-беларуску, бо...» — інтэрнэт-акцыя, арганізаваная курсамі беларускай мовы «Мова Нанова».
Былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч заявіў, што будзе браць удзел у парлямэнцкіх выбарах. Тым часам ён усё яшчэ застаецца фігурантам крымінальнай справы, зьвязанай з падзеямі 19 сьнежня 2010 году.
Грамадзкае аб’яднаньне «Пэрспэктыва» правядзе закрыты форум «для шчырай размовы і абмену думкамі адносна сытуацыі, у якой апынуліся прадпрымальнікі».
Кіеўскі палітоляг Віктар Каспрук расказаў Свабодзе, з чым зьвязаны ўрадавы крызіс ва Ўкраіне і чым можа абярнуцца для ўкраінцаў трэцяя рэвалюцыя — тая, у якой людзі паўстануць за сацыяльную справядлівасьць.
Сьледчы, які вядзе крымінальную справу былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, паведаміў яму, што тэрмін вядзеньня сьледзтва падоўжаны яшчэ на месяц — да 10 сакавіка.
Вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў сказаў Свабодзе, што пасьля зьняцьця санкцыяў з чыноўнікаў і прадпрыемстваў Беларусі Эўразьвяз павінен узмоцнена маніторыць парушэньні правоў чалавека ў краіне.
Загрузіць яшчэ