Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч ідзе ў дэпутаты ад БНФ


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

Днямі сьледчы, які вядзе крымінальную справу былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, паведаміў яму, што тэрмін вядзеньня сьледзтва падоўжаны яшчэ на месяц — да 10 сакавіка. Але гэта, паводле Міхалевіча, не перашкода, каб балятавацца:

«У Беларусі дзейнічае прэзумпцыя невінаватасьці. І пакуль няма рашэньня суду па маёй крымінальнай справе, я магу балятавацца», — сказаў Алесь Міхалевіч Свабодзе.

Мэтай свайго ўдзелу ў выбарах палітык называе жаданьне даведацца, «чым жывуць людзі і што ў іх у галовах»:

«Хачу даведацца, што думаюць людзі. Паглядзець, як зьмянілася грамадзкая думка. Проста хачу пабачыць, што ў людзей у галовах. Уручча, дзе я зьбіраюся балятавацца, — вельмі цікавае месца, таму што там знаходзіцца частка ўнутраных войскаў і вайсковая акадэмія».

На зьезьдзе БНФ у 2014 годзе Алеся Міхалевіча ўзнавілі ў якасьці сябра партыі, ад яе ён і зьбіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты:

«Я спадзяюся, што Партыя БНФ і далей будзе мяне падтрымліваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG