Раніцай 16 траўня ў Маладэчне адбыўся суд над актывістам Паўлам Сяргеем. Яго асудзілі на 7 сутак арышту.
Нават калі вы ніколі яе ня бачылі, вы пэўна ведаеце яе голас. Ужо больш за год голасам Русі гучаць абвесткі на беларускіх вакзалах.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў Надзею Саўчанку з днём народзінаў.
Ад 1 ліпеня газэта «Наша Ніва», якая цяпер выходзіць на паперы штотыдзень, робіцца штомесячнікам на 24 старонках.
З 2012 году па 2016 цэны на асноўныя прадукты харчаваньня ў Беларусі расьлі ў беларускіх рублях і падалі ў даляравым эквіваленце. Адначасова падаў заробак беларусаў.
З 5 траўня да 10 чэрвеня будуць прымаць працы ад удзельнікаў фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі aDNaK!
Стас Канавалаў, раварыст, які быў затрыманы ў пятніцу, 29 красавіка, падчас велазаезду «Крытычная маса» і правёў на Акрэсьціна тры дні, расказаў Свабодзе, як адбывалася затрыманьне.
5 траўня 2016 году пройдзе мітынг, які арганізуе грамадзкае аб’яднаньне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў».
Беларускі блогер перамог у конкурсе The Bobs, абышоўшы сайты «Такие дела» і «Bird in flight» з адрывам у 1000 галасоў.
Праваабаронцы канстатуюць, што ЦВК ня хоча дапусьціць адкрытага падліку галасоў, пры якім галасы лічыць адзін сябра ўчастковай камісіі, а астатнія — назіраюць за працэсам.
Днямі пабачыў сьвет зборнік аўдыёзапісаў 60 беларускіх паэтаў, якія чытаюць свае вершы. Дыск называецца «Галасы паэтаў».
1–9 траўня ў Менску пройдзе тыдзень «Рухі да міру», які ладзіць моладзевая праваабарончая група «Беларусь». Мэта — паказаць, якім чынам збройны канфлікт на Данбасе закранае беларусаў, і прапанаваць адмовіцца ад цацак і вопраткі, зьвязаных з вайсковай тэматыкай.
У сёньняшніх беларускіх умовах шараговы грамадзянін ня можа атрымаць афіцыйную інфармацыю пра ўтрыманьне радыенуклідаў у прадуктах.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях удасканаленьня выбарчага заканадаўства.
Прысваеньне адной з лошыцкіх школ імя Рут Уолер, на думку амэрыканскіх дыпляматаў, будзе стымуляваць школьнікаў вывучаць ангельскую мову.
У штогадовым пасланьні да беларускага народу і Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна гатовая прадаць Расеі Менскі завод колавых цягачоў, але агучыў сустрэчныя ўмовы — нафтавая сьвідравіна.
Фэстываль паўночнаэўрапейскага кіно, які пройдзе пад слоганам «Хараство штодзённага», ладзіцца другі раз.
Актывістка «Эўрапейскай Беларусі» трымае галадоўку з 18 красавіка. Яна ня можа ўдзельнічаць у пікетах у падтрымку Саўчанкі, бо даглядае малую дачку.
Галіна Сіўчык прыйшла на суд да сына Вячаслава, але пасьля ночы, калі яго зьбілі і затрымалі, вельмі кепска сябе адчувае.
Лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка сярод ночы затрымалі ў пад’езьдзе ўласнага дому супрацоўнікі міліцыі, сарваўшы верхняе адзеньне, зьбіўшы і закаваўшы ў кайданкі.
Загрузіць яшчэ