Аляксей Язылец двойчы абагнуў зямны шар, стопіў машыны і караблі, таргаваўся за візу з консулам, начаваў у вілах і халупах.
Як паведаміў Свабодзе Анатоль Мяльгуй, цела Вітаўта Мартыненкі забралі на мэдыцынскую экспэртызу ў 10-ю бальніцу Менску. «Хутчэй за ўсё, разьвітаньне адбудзецца ў адмысловай залі ў гэтай бальніцы», — сказаў Анатоль Мяльгуй.
Памёр Вітаўт Мартыненка. Наведнікаў беларускіх канцэртаў больш ня будзе сустракаць гэты трохі дзіўны беларускі рокер, які ня граў музыку, але ведаў пра яе ўсё.
Гэтымі днямі ў Стакгольме праходзяць Дні Беларусі ў Швэцыі. У трохдзённай праграме — сэмінары на беларускую тэму, сустрэчы ў парлямэнце, а таксама культурніцкія імпрэзы.
У імпрэзах бяруць удзел праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Раіса Міхайлоўская, журналісты Андрэй Аляксандраў і Ірына Віданава.
Знакаміты падарожнік Беларусі стварае відэа-энцыкляпэдыю беларускіх населеных пунктаў.
9 красавіка ня стала вядомага беларускага філёляга Зьмітра Саўкі.
Праект InfoGrapher.by пачаў папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру. Арганізатары абяцаюць тым, хто далучыцца да кампаніі ў інтэрнэце, шмат цікавага кантэнту, інтэрактыў і прызы ў выглядзе кніг беларускіх аўтараў з аўтографамі.
«Бой з сабой» — так называецца кніга і адзін зь вершаў Эдуарда Акуліна, пра якога пісаў праваабаронца-палітвязень Алесь Бяляцкі ў засьценках бабруйскай калёніі.
Дар’я Слабчанка ўзяла ўдзел у назіраньні за ходам галасаваньня на рэфэрэндуме аб ратыфікацыі пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ і расказала Свабодзе, як перад рэфэрэндумам працавала расейская прапаганда і чаму для назіраньня ня трэба акрэдытацыі.
На думку ўкраінскага палітоляга Ўладзімера Фясенкі, адмоўны імідж Украіны — далёка ня самая значная прычына, чаму ў Нідэрляндах прагаласавалі супраць ратыфікацыі пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўрапейскім Зьвязам.
Свабода сабрала дзясятку самых значных указаў і дэкрэтаў Аляксандра Лукашэнкі, якія адбіліся на кашальку беларусаў.
У Менску ўтвораны аргкамітэт правядзеньня масавай акцыі «Чарнобыльскі шлях». Заяўку пакуль не падавалі, але арганізатары кажуць, што плянуюць 26 красавіка правесьці традыцыйныя шэсьце і мітынг.
Сёньня сям’я лідэра АГП атрымала апавяшчэньне пра тое, што гараж, які знаходзіцца на вуліцы Ціміразева і належыць Сьвятлане Лябедзьцы, арыштаваны.
На нарадзе па пытаньнях беларуска-эўрапейскіх адносін ён сказаў, што заходнія партнэры не павінны ставіць Беларусь перад выбарам: Захад ці Расея.
Расея — найбольшая пагроза для краінаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу ва Ўсходняй Эўропе, у той час як дзяржавы-несябры ЭЗ схільныя баяцца ЗША.
З друку выйшла кніга Алесі Літвіноўскай і Глеба Лабадзенкі «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы» — гэта два дзясяткі ўрокаў на розныя тэмы, слоўнікі, граматыка, цікавінкі, заданьні для самакантролю.
У расьсьледаваньні бралі ўдзел журналісты з 80 краін сьвету, але беларусаў сярод іх, хутчэй за ўсё, няма. Менавіта таму невядома, ці фігуруюць у афшорных схемах панамскай юрыдычнай фірмы беларускія палітыкі і бізнэсоўцы.
Пасьля адыходу Ніла Гілевіча ў Беларусі сярод жывых не засталося ніводнага народнага паэта і пісьменьніка.
У менскай кватэры былога палітзьняволенага Эдуарда Лобава, які цяпер ва Ўкраіне, адбыўся ператрус.
Загрузіць яшчэ