Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нікому не аддае кантроль над сваімі радовішчамі, асабліва тым, у каго няма грошай, — Алесін пра жаданьне Лукашэнкі абмяняць МЗКЦ на нафту


Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

У штогадовым пасланьні да беларускага народу і Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна гатовая прадаць Расеі Менскі завод колавых цягачоў, які выпускае ракетавозы і цягачы для вайсковай тэхнікі, але агучыў сустрэчныя ўмовы — нафтавая сьвідравіна.

«Хочаце купіць — купляйце. Але і ў нас ёсьць інтарэс у Расеі. Напрыклад, мы закупляем у Расеі ў год 22 мільёны тон нафты, 25 мільярды кубоў газу. Добра, вы нам наўзамен перадайце, прадайце радовішча, каб мы маглі здабываць 10 мільёнаў тон нафты ў вас», — сказаў Лукашэнка, выступаючы са штогадовым пасланьнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Ён нагадаў, што ў савецкія часы беларусы працавалі на тэрыторыі сучаснай Расеі.

«Бо мы шмат у савецкія часы працавалі на тэрыторыі Расеі. Ведаеце Лангепас, іншыя месцы, дзе мы будавалі, здабывалі нафту ў Расеі, як у роднай краіне», — сказаў прэзыдэнт Беларусі.

Ён дадаў, што на яго прапанову абмяняць завод на радовішча адказу не паступіла. «Чаму няма адказу? Здагадайцеся самі», — сказаў ён.

Вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін кажа, што ў гэтых словах Лукашэнкі — крыўда за тое, што Расея не пускае Беларусь да сваіх нафтавых сьвідравін:

«Вядома, гэта чыста сымбалічная прапанова, моўная фігура, калі хочаце. Гэтым Лукашэнка хоча паказаць, што Расея не пускае яго ў галіну нафтаздабыцьця. Ён жа прасіў раней самастойныя радовішчы, нафтавыя палі, магчымасьць стварыць беларускую нафтавую кампанію ў Расеі. Але заўсёды атрымлівае адмоўны адказ. Расея нікому не аддае кантроль над сваімі радовішчамі, асабліва тым, у каго няма грошай. А што можа даць Лукашэнка?.. Вось ён са злосьці так і сказаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG