У Кіеве адбылася прэзэнтацыя дыскусійных нататак «Аўдыт зьнешняй палітыкі: Украіна — Беларусь».
8 чэрвеня пабраліся шлюбам валянтэр, які працуе з пацярпелымі ўкраінцамі, — Андрэй Стрыжак і пісьменьніца Яўгіньня Парашчанка, вядомая чытачам як Югася Каляда. Цяпер пара зьбірае грошы на «вясельнае падарожжа» ў зону АТА.
Самую вялікую колькасьць прэтэндэнтаў на кандыдата ў дэпутаты мае ЛДПБ — яна «закрые» ўсе 110 акругаў. Правацэнтрысцкія палітычныя сілы аб’ядналіся ў кааліцыю — у іхнім сьпісе 93 чалавекі. Партыя БНФ — на трэцім месцы, у яе 72 вылучэнцы.
Аўтар дасьледаваньняў на сайце informnapalm.org Дзяніс Івашын перакананы: нягледзячы на стрыманыя камэнтары вайсковых экспэртаў, асобная мотастралковая брыгада, якая разьмяшчаецца ў Клінцах, мае на мэце менавіта Беларусь, а не Ўкраіну.
69-гадовая ўдзельніца вулічных акцыяў Ніна Багінская паведаміла Свабодзе, што з удзячнасьцю прыме ў падарунак грошы, сабраныя неабыякавымі людзьмі на пральную машыну і мікрахвалёўку.
"Мурал Менск-Масква — безгустоўны, неэстэтычны, зроблены з памылкамі і да таго ж зьяўляецца выразнай прапагандай«,— лічыць Аляксей Янукевіч.
Збор сродкаў арганізавала актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юля Сьцяпанава. Сабралі за 5 дзён.
Вярхоўная Рада зьмяніла Канстытуцыю Ўкраіны ў частцы судовай рэформы.
Мастак Алесь Марачкін расказаў Свабодзе яшчэ пра адно сваё захапленьне — сьпевы. Мультымэдыйны дыск ягоных песень і карцін летась выйшаў у Менску.
У кантактнай групе па Данбасу — новы прадстаўнік Украіны ў палітычнай падгрупе. Раней Сяргей Піражкоў займаўся ўрэгуляваньнем у Прыднястроўі.
На апошнім званку ў менскай школе сьцяг пранесьлі дагары нагамі. Школьнікі чакаюць праблемаў
Партыя БНФ абнародавала тэкст выбарчай плятформы «Для Беларусаў!», зь якой плянуе ісьці на парлямэнцкія выбары, вылучыўшы болей за 70 кандыдатаў.
Галоўны рэдактар газэты «Наша Ніва» Андрэй Дынько ў нядзелю ўзяў удзел у тэлеперадачы «Клюб рэдактараў», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1».
Маскоўскі экспэрт у інтэрвію Свабодзе ацаніў, як вызваленьне Надзеі Саўчанкі паўплывае на імідж Пятра Парашэнкі і Ўладзімера Пуціна, а таксама зрабіў прагноз наконт бліжэйшых спробаў Расеі наладзіць адносіны з Захадам.
Першы намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян лічыць, што 50% футбольных трансьляцыяў павінна камэнтавацца па-беларуску.
19–22 траўня ў Варшаве прайшоў штогадовы кніжны кірмаш — адна з самых буйных кніжных імпрэз у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе.
Большасьць жыхароў Таджыкістану прагаласавалі за дапаўненьні і зьмены ў Канстытуцыю краіны, якія пашыраюць паўнамоцтвы дзейнага прэзыдэнта Эмамалі Рахмона і аблягчаюць магчымасьць перадачы ўлады ягонаму сыну Рустамі.
Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што варта чакаць масавых звальненьняў на стратных заводах.
Генсакратар НАТО Енс Столтэнбэрг на сустрэчы з журналістамі ў генштабе арганізацыі ў Брусэлі пракамэнтаваў дачыненьні НАТО з Расеяй.
Намесьнік гендырэктара тэлеканала «ATR» тлумачыць, чаму расейцам была неабходная перамога на Эўрабачаньні і каму належыць перамога Джамалы — крымскім татарам ці Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ