«Яго тры тыдні лячылі ад каранавірусу ў розных шпіталях. Але прычынай сьмерці напісалі анкалёгію. Я не пагадзіўся з гэтым», — сказаў Свабодзе Яўген. Ён упэўнены: каб не каранавірус — бацька быў бы жывы.
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала Свабодзе інфармацыю ЦВК пра прынятыя подпісы за вылучэнцаў.
29 чэрвеня суд Чыгуначнага раёну Гомля аштрафаваў Сьвятлану Нарскіну на 20 базавых велічыняў.
29 чэрвеня праходзяць паседжаньні у тэрытарыяльных камісіях па выбарах прэзыдэнта Беларусі. Свабода сочыць за разьвіцьцём сытуацыі.
29 чэрвеня прайшло паседжаньне Савецкай раённай камісіі горада Гомля па выбарах прэзыдэнта.
27 чэрвеня ў Сьвятланы Ціханоўскай прынялі перадачу для Сяргея Ціханоўскага. Гэта значыць, што яго перавялі з карцэру ў камэру сьледчага ізалятару.
Амаль чатыры гады жыхары вёскі Лапаціна пад Гомлем змагаліся за спыненьне шкоднай вытворчасьці каля іх дамоў. На пляцоўку звозілі будаўнічае сьмецьце на перапрацоўку.
Сьвятлана Нарскіна сабрала з інтэрнэту інфармацыю пра палітычную сытуацыю ў Беларусі, раздрукавала яе і «пайшла ў народ». За гэта на яе склалі пратакол.
28 траўня Сяргей Ціханоўскі ўдзельнічаў у выбарчым пікеце ў Гомлі. Падчас размоваў зь людзьмі ён расказаў, каго зь беларускіх палітыкаў шануе найбольш. А таксама якіх блогераў лічыць самымі цікавымі. Што зь імі стала?
«А што да спраў апошніх дзён і дзеяньняў уладаў... Па-мойму, гэта страх. А той, хто баіцца, ня можа весьці за сабой людзей. Страх заразьлівы»
Кіраўнік гомельскай міліцыі на загад міністра Юрыя Караева папрасіў прабачэньня ў гомельскіх глуханямых. Братоў Больбухаў 19 чэрвеня брутальна затрымаў АМАП на «ланцугу салідарнасьці».
Міністар унутраных спраў Юры Караеў выказаўся пра затрыманьне Андрэя і Віталя Больбухаў — інвалідаў па слыху. Іх затрымалі 19 чэрвеня ў Гомлі на «ланцугу салідарнасьці».
Суд Цэнтральнага раёну Гомля разгледзеў пратакол, складзены міліцыяй на Алу Грэчку. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам — 270 рублёў.
З 7 траўня па 21 чэрвеня праседзеў у гомельскім ізалятары Юры Ўласаў, паплечнік Сяргея Ціханоўскага. У 45 сутак умясьціліся адзіночная камэра, адсутнасьць камунікацый, галадоўка, мэдытацыя, страта 12 кіляграмаў вагі.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская разам з сябрамі ініцыятыўнай групы здала ў тэрытарыяльныя камісіі каля 110 тысяч подпісаў.
«У Беларусі няма людзей, якія хочуць пераменаў, ёсьць „адмарозкі“, „фашысты з закасанымі рукавамі“, „мудакі“ — то бок людзей, якія хочуць пераменаў, у Беларусі проста няма», — казаў Nexta на акцыі.
«Ён падкрэсьліў, што сёньня ж не сьмярдзіць у горадзе? Сёньня — не, бо тут жа Лукашэнка!»
20 чэрвеня ў Сьветлагорску а 18-й гадзіне была затрымана праваабаронца Алена Масьлюкова. Як паведаміў яе муж Тэльман, яна выйшла з дому і яе затрымалі міліцыянты. Дзе яна цяпер — невядома, на званкі не адказвае.
20 чэрвеня вызвалілі з турмы на Акрэсьціна Аляксандра Вянгуру — мазырскага фэрмэра, пра якога паказваў сюжэт Сяргей Ціханоўскі. Да арышту ў фэрмэра быў ператрус — 18 чалавек «перавярнулі дом дагары нагамі». Падчас ператрусу маці Аляксандра зламалі пальцы на руцэ.
10 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Гомлі затрымалі Тацяну Канеўскую. Яна — сябра ініцыятыўнай групы патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.
Загрузіць яшчэ