Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Ціханоўскага перавялі з карцэру ў камэру


Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі

27 чэрвеня ў Сьвятланы Ціханоўскай прынялі перадачу для Сяргея Ціханоўскага. Гэта значыць, што яго перавялі з карцэру ў камэру сьледчага ізалятару.

Карцэрам яго каралі двойчы — за «парушэньне ўнутранага распарадку». Парушэньне было ў тым, што на трохмэтровай столі ў камэры Сяргея знайшлі павуціньне.

27 чэрвеня зранку Святлана Ціханоўская занесла ў СІЗА перадачу.

«Яе прынялі, гэта значыць, што Сяргея перавялі з карцэру», — зазначыла ў камэнтары Свабодзе патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты.

Ад свайго мужа, які затрыманы 29 чэрвеня, яна атрымала толькі адзін ліст.

«18 чэрвеня я атрымала ліст, які Сяргей даслаў 3 чэрвеня. Там нічога такога... бо цэнзура ж. Напісаў, што яму перадаваць», — дадала Святлана.

Вобмаль інфармацыі яна мае і ад адваката, бо ён падпісаў дакумэнты аб неразгалошваньні.

«Адвакат кажа, што Сяргей у маральным пляне трымаецца добра», — перадала Сьвятлана.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG