Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі ўсё яшчэ штрафуюць за травеньскія акцыі ў падтрымку Ціханоўскага


Ілюстрацыйнае фота. Сяргей Ціханоўскі ў Гомлі. 28 траўня 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Сяргей Ціханоўскі ў Гомлі. 28 траўня 2020 году

Суд Цэнтральнага раёну Гомля разгледзеў пратакол, складзены міліцыяй на Алу Грэчку. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам — 270 рублёў.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам» міліцыя палічыла акцыю падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, якая прайшла 7 траўня ў Гомлі. 20 чалавек затрымалі пасьля акцыі. Пяцёра зь іх атрымалі па 15 сутак. Адзін з удзельнікаў акцыі, Юры Ўласаў, адбыў у ізалятары часовага ўтрыманьня тры разы па 15 сутак.

Ала Грэчка казала на судзе, што ня ўдзельнічала ў акцыі — не крычала нічога, не высоўвала патрабаваньняў. На судзе супраць яе сьведчыў міліцыянт. Аказалася, што ў 18.00 у міліцыю паступіў званок ад невядомай грамадзянкі. Яна паскардзілася, што на плошчы праходзіць «нейкі мітынг». Ужо ў 18.06 Ала Грэчка была ў аддзеле міліцыі — паводле рапартаў і іншых дакумэнтаў.

Жанчына задала на судзе міліцыянту пытаньне: «Як такое магчыма, што ў 18.00 паступіў званок, вы параіліся з кіраўніцтвам, выехалі на месца, даслалі запыт у выканкам і атрымалі адказ, што акцыя несанкцыянаваная, папярэдзілі ўдзельнікаў акцыі пра гэта — і гэта ўсе адбылося за сем хвілін?»

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў штрафам.

Агулам штрафы ўдзельнікам той акцыі склалі ўжо больш за 2 тысяч рублёў.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG