У Рэчыцы судзяць за хабарніцтва былога старшыню Лоеўскага райвыканкаму. Чыноўніка абвінавацілі ў лабіраваньні інтарэсаў камэрсантаў. Па вэрсіі сьледзтва, Сяргей Дзьмітроў у якасьці хабару прыняў зруб лазьні, пясочніцу і гараж. Былы кіраўнік віну не прызнае цалкам.
Адкрыць яе плянуюць на травеньскія сьвяты, кошт пакуль не называюць.
У Доўску (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласьці) асьвяцілі адноўлены Крыж памяці і ўдзячнасьці, пастаўлены ўкраінцамі як памяць пра ахвяр Галадамору і знак удзячнасьці беларусам за дапамогу ў 30-я гады.
Грамадзкая прыбіральня ў гомельскім парку, папярэдні кошт якой ня меншы за паўтара мільёнаў рублёў, не працуе.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дабіваецца стварэньня ў дзіцячых садках Гомля беларускамоўных груп. У горадзе з насельніцтвам амаль 500 тысяч чалавек створана адна беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Дзяцей туды набіраюць адзін раз на чатыры гады.
У Гомлі памерла сланіха Мая. Жывёліне было больш за 40 гадоў. Зоаабаронцы сьцьвярджаюць, што сланісе ў такім веку трэба было жыць у заапарку, а не выконваць трукі.
Сяргей Сапоненка нарадзіўся ў Гомлі зь цяжкай формай дзіцячага цэрабральнага паралічу. Ён ня мог размаўляць, варушыць нагамі і рукамі. Хлопчык вучыўся ў савецкім інтэрнаце «для калек». Цяпер у гэты інтэрнат ён прылятае з ЗША — возіць дапамогу дзецям.
У Гомлі прэзэнтавалі кнігу Анатоля Бароўскага пра аднаго з кіраўнікоў Нарыльскага паўстаньня — беларуса Рыгора Клімовіча.
Гомельскі гісторык і журналіст Марыя Булавінская і архітэктар Сяргей Ляпін запусьцілі онлайн-пэтыцыю аб перайменаваньні вуліцы Камсамольскай і наданьні ёй імя вядомага рэпрэсаванага архітэктара Станіслава Шабунеўскага.
«Наш новы брэндбук: „Луганшчына — рэгіён магчымасьцяў“. З прычыны вайны шмат нішаў бізнэсу вызвалілася. І хто прыйдзе на пустыя месцы першым — атрымае прыбытак», — абяцае кіраўнік дэлегацыі Луганскай вобласьці Дзяніс Дзянішчанка.
25 кастрычніка ў Гомлі адкрылі грамадзкую прыбіральню, будаўніцтва якой ацэньваецца больш як у 720 тысяч даляраў.
У адным з намётаў, якія выставіў холдынг бытавога абслугоўваньня «Гомельаблбыт», знаходзіцца вышыты партрэт Леніна. Ён разьмешчаны ў форме абраза на рушніку, побач з іконай Багародзіцы.
26 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка возьмуць удзел у першым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны ў Гомлі. Перад форумам міліцыя вырашыла забраць зарэгістраваную ў гамельчукоў зброю «на часовае захаваньне».
Іван Осіпаў — фінансавы аналітык, які захварэў на бортніцтва. У вольны час ён спрытна лазіць па дрэвах, даглядае калоды. Бортніцтва для яго — лад жыцьця, філязофія.
Лекцыя «босага бортніка» Івана Осіпава ў Веткаўскім музэі
Больш за тысячу чалавек падпісаліся цягам двух дзён пад зваротам да гомельскіх уладаў і Міністэрства транспарту. Людзі патрабуюць знайсьці сродкі і дабудаваць «усходні абход» у Гомлі — мост цераз Сож і дарогу, якія злучаць мікрараёны Цэнтральны і Навабеліцкі.
Гомельскі абласны суд перагледзеў гучную справу пра карупцыю на мытні. Па справе аб хабары на мяжы з Расеяй праходзілі 18 чалавек — мытнікі і прадпрымальнікі.
Мінпрыроды адказала на зварот жыхароў Сьветлагорску наконт шкодных выкідаў з кітайскага заводу. Як вынікае з дакумэнту, «смуродныя пахі» з прадпрыемства не прадугледжваліся праектам.
Актывіст АГП Уладзімер Кацора зьвярнуўся ва ўкраінскую амбасаду з нагоды апаганьваньня магілы Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага, пахаванага пад Гомлем. Вандалы неаднаразова псавалі помнік героя.
У Гомлі распачалі сэзон этна-вечарын з абраду «Жаніцьба коміна». Абрад сымбалізуе заканчэньне работ у полі, пераход на «хатні» лад жыцьця, асьвячэньне агню, пачатак вячорак.
Загрузіць яшчэ