Начальніку падатковай інспэкцыі Савецкага раёну Гомля прысудзілі 5 з паловай гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Суд Сьветлагорскага раёну пакараў штрафам у 612,5 беларускіх рублёў праваабаронцу Алену Масьлюкову, штрафам у 490 рублёў — актывіста Анатоля Зьмітровіча. Міліцыя і суд прызналі іх арганізатарамі флэшмобу супраць «сьмярдзючага» заводу.
Жыхары вёскі Валосавічы Акцябрскага раёну Гомельскай вобласьці адстаялі кіраўніка сельскай гаспадаркі Васіля Лаханскага, якога ўлады хацелі звольніць.
9 кастрычніка даяркі і мэханізатары ААТ «Некрашынскі», жыхары вёскі Валосавічы Акцябрскага раёну Гомельскай вобласьці ня выйшлі на працу.
Лоеўскі райвыканкам пракамэнтаваў Свабодзе «нядзельны суботнік» на фэрмах раёну, у якім удзельнічалі настаўнікі. У прафэсійнае сьвята на загад раённага кіраўніцтва настаўнікі рабілі парадак на фэрмах. Раённы ідэоляг кажа, што настаўнікі не былі супраць.
На ўліку з анкалягічнымі захворваньнямі стаіць кожны 34-ы беларус (зьвесткі на 2017 год). Летась ад злаякасных новаўтварэньняў, паводле статыстыкі, памерлі больш за 18 тысяч беларусаў.
Супрацоўнікі школ Лоеўскага раёну арыгінальна адзначылі прафэсійнае сьвята — Дзень настаўніка. «Раённае кіраўніцтва загадала сёньня працаваць на фэрмах! Прыбіраць, уцяпляць, вымятаць. Абвясьцілі ў нядзелю ўсеагульны суботнік», — паведаміў Свабодзе адзін з настаўнікаў.
Гамельчукі Ўладзімер і Тацяна Чаравухіны пішуць паэзію і прозу. Пяць гадоў таму пабраліся шлюбам. Яны ніколі ня бачылі адзін аднаго. Невідушчыя. Але не згубіліся ў цемры, даюць рады і вершам, і празаічнаму побыту.
Гомельскі аблвыканкам плянуе адрамантаваць свой гараж на 35 аўтамабіляў.
42-гадовая Тацяна летась захварэла на рак. Да хваробы жанчына працавала на сьвінакомплексе, мела добры заробак. Пасьля апэрацый і хіміятэрапіі атрымала інваліднасьць і безьліч абмежаваньняў, з прычыны якіх ня можа знайсьці працу.
На вуліцы Савецкай у Гомлі — чарговы «плітачны» аўрал. Трэці за два месяцы. Двойчы горад рыхтавалі да прыезду Лукашэнкі. Першы раз ён не прыехаў, на другі раз — зьявіўся.
2 гады «хатняй хіміі» атрымаў за дзедаўшчыну яфрэйтар войскаў супрацьпаветранай абароны. Паводле абвінавачаньня, Павал Красільнікаў прымушаў салдат адціскацца, прысядаць, стаяць на галаве і сьпяваць пры гэтым.
Свабода згадала, што стала зь беларускімі палітыкамі і актывістамі пасьля прызнаньня ў супрацоўніцтве з КДБ.
Блогер з Акцябрскага Андрэй Павук быў затрыманы міліцыяй у жывым эфіры. Ён хацеў прысутнічаць на сэсіі райсавету дэпутатаў. Убачыць на ўласныя вочы, што робяць на сэсіі дэпутаты, не ўдалося.
Весткі пра сустрэчу з тарантуламі прыходзяць з розных куткоў Гомельскай вобласьці. Іх бачылі ў Сьветлагорскім раёне. У Лельчыцкім раёне аднаго злавілі ў хаце каля дзіцячай калыскі. У Рэчыцы тарантул забраўся ў кватэру на 5-м паверсе.
Вечарам 23 верасьня ў Гомлі невядомы ўдарыў жанчыну, якая выгульвала сабаку, з крыкам: «Няма чаго тут з сабакамі хадзіць!»
У Сьветлагорску сёньня сьвята — Дзень гораду. Частка мясцовых жыхароў прыйшла на афіцыйныя мерапрыемствы ў мэдыцынскіх масках і з чорнымі паветранымі шарамі.
22 верасьня ў Гомлі зноў засьпявае са сцэны Вольга Цярэшчанка. Апошні яе сольны канцэрт адбыўся 15 год таму. Гэтулькі гадоў бяз сцэны? Чым, дзе і як жыла гэты час сьпявачка, Свабода даведалася напярэдадні канцэрту.
Чым займаюць галовы і рукі тыя, хто мае працу, але нічога ня робіць? Сьпяць? Нельга. Сядзяць, утаропіўшыся ў столь? Сумна. Кожны з нашых герояў — «пяты беларус», які жыве менш як на 300 рублёў у месяц, паводле афіцыйнай статыстыкі.
60-гадовы жыхар Добрускага раёну трапіў пад крымінальны перасьлед. Ён змайстраваў выбуховае прыстасаваньне, прымацаваў яго да падваконьня суседкі і прывёў у дзеяньне.
Загрузіць яшчэ