Сельскагаспадарчы кірмаш да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны праходзіць на плошчы Паўстаньня ў Гомлі.
Тут разьмешчаныя экспазыцыі на тэму гаспадаркі і сялянскага жыцьця. У адным з намётаў, якія выставіў холдынг бытавога абслугоўваньня «Гомельаблбыт», знаходзіцца вышыты партрэт Леніна. Ён разьмешчаны ў форме абраза на рушніку, побач з іконай Багародзіцы.
У той час жа на плошчы Леніна адбываецца выстава буйной сельскагаспадарчай тэхнікі. Плошчу заставілі камбайнамі, трактарамі ды іншай тэхнікай.