Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зварот да Трампа дапамог: на Гомельшчыне адновіць працу закрыты аўтавакзал


Плошча будынку 525 м². Пад аўтавакзал пакінулі толькі 33 м², рэшту здалі ў арэнду, але прыбытку так і не займелі. Фота 2017 год
Плошча будынку 525 м². Пад аўтавакзал пакінулі толькі 33 м², рэшту здалі ў арэнду, але прыбытку так і не займелі. Фота 2017 год

Аграгарадок Доўск, што стаіць на скрыжаваньні трасаў Гомель — Магілёў і Бабруйск — Слаўгарад, зь лютага застаўся без аўтавакзалу. Людзі мусілі чакаць рэйсаў пад адкрытым небам, нават у прыбіральню схадзіць не было куды.

З ініцыятывы магілёўца Анатоля Паўлоўскага жыхары Доўску і ваколіц накіравалі ў дзяржаўныя органы шэраг зваротаў з просьбай вярнуць вакзал. З Гомельскага аблвыканкаму ім адказалі, што будынак ужо прададзены з аўкцыёну, бо вакзал за 2016–2018 гады прынёс стратаў звыш 20 тысяч рублёў. За дзень тут прадавалі крыху больш як 50 квіткоў.

Не дапамог зварот і да Аляксандра Лукашэнкі. Тады людзі адправілі калектыўны ліст Дональду Трампу. У лісьце прасілі прыслаць вігвам, прыбіральню, печку-буржуйку і лавачкі.

У доўскім сельскім савеце Свабодзе паведамілі, што аўтавакзал зноў адкрыецца з 15 сакавіка — так пастанавіў райвыканкам. Будуць працаваць і касы, і прыбіральня.

«Каса будзе працаваць — там жа, дзе і была. Наконт усяго будынку мы ня ведаем», — зазначылі ў сельсавеце. Раней з аблвыканкаму заяўнікі атрымлівалі адказ, што будынак аўтавакзалу прададзены з аўкцыёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG