Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб прызнаньні невінаватым прадпрымальніка і палітыка Андрэя Бандарэнкі.
Актывіст "Маладога фронту" Іван Шыла выйшаў з турмы на Акрэсьціна пасьля 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі разам з Рыгорам Астапенем за правядзеньне пікету ў падтрымку сваіх паплечнікаў-маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
Прадстаўнікі амбасадаў ЗША і Вялікабрытаніі ў Беларусі наведалі сядзібу партыі БНФ. Яны адгукнуліся на запрашэньне кіраўніцтва партыі ўзяць удзел у брыфінгу для замежных дыпляматаў. Падставай для гэтага сталася адмова жыльлёва-камунальнай службы Савецкага раёну Менску падоўжыць дамову арэнды з 1 красавіка.
Крыстафэр Паніка з амбасады ЗША і Джым Казэнс з дыпляматычнага прадстаўніцтва Вялікай Брытаніі 1 красавіка наведалі Ўправу Партыі БНФ.
Кіраўніцтва партыі БНФ абвясьціла бестэрміновую акцыю абароны сядзібы партыі. Як ладзіцца дзяжурства ў першую ноч? Сядзібу наведала карэспандэнтка Свабоды.
Кіраўніцтва партыі БНФ абвясьціла бестэрміновую акцыю абароны сядзібы партыі на праспэкце Машэрава, 8 — былой вуліцы Варвашэні.
Актывісты БНФ пачынаюць кругласуткавае дзяжурства ў памяшканьні, зь якога іх хочуць выселіць. 1 красавіка, у Дзень сьмеху, ва ўправе мае прайсьці рэтраспэктыўны паказ фільмаў з удзелам Чарлі Чапліна.
У БНФ пакуюць рэчы. Кіраўніцтва партыі вырашыла вывезьці частку партыйнай маёмасьці зь сядзібы на праспэкце Машэрава, 8 — былой вуліцы Варвашэні. У партыі адбіраюць гэты офіс. <b>Дадалося відэа</b>.
Былая настаўніца Талькаўскай школы зьвярнулася з касацыйнай скаргай у суд Менскай вобласьці з просьбай адмяніць рашэньне суду Пухавіцкага раёну і аднавіць яе на працы.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі арышту намесьніка старшыні "Маладога фронту" Міколу Дземідзенку. Моладзевага актывіста зьвінавацілі паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб паўторным удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку Савецкі райсуд Менску прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за паўторны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
У Беларусі захоўваецца ажыятажны попыт на ўсе віды замежных валют: у шмат якіх абменных пунктах Менску 25 сакавіка не хапала даляраў, эўра, расейскіх рублёў. Адначасна ў крамах і на рынках падвышаюцца цэны на харчовыя і прамысловыя тавары
У сталічнай «Гістарычнай майстэрні» прэзэнтавалі электронны варыянт кнігі «Расстраляныя ў Менску». Выданьне падрыхтавала грамадзкая арганізацыя «Дыярыюш».
Менскі гарадзкі суд вынес апраўдальны прысуд прадпрымальніку, сябру АГПі Андрэю Бандарэнку. Па абвінавачаньні ў эканамічных злачынствах ён адбыў 2 гады турмы. Зараз суд прызнаў адсутнасьць складу злачынства, і Андрэй Бандарэнка быў вызвалены з-пад варты. <b>Дадалося відэа</b>
22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Бандарэнку апраўдалі з фармуліроўкай "адсутнасьць складу злачынства" і вызвалілі з-пад варты ў залі суду.
22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвесьці прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Яго вінавацяць у эканамічных злачынствах, але сваякі і палітыкі называюць справу Андрэя Бандарэнкі палітычна матываванай.
Нацбанк працягвае стрымліваць падзеньне курсу беларускага рубля адносна замежных валют. У абменных пунктах попыт на даляры і эўра па-ранейшаму падвышаны. Тым часам гандляры на 20% падвышаюць кошты на многія імпартныя тавары.
19 сакавіка каталіцкі касьцёл адзначае Дзень сьвятога Язэпа — абраньніка найсьвяцейшай Панны Марыі. З нагоды сьвята каля касьцёла маладыя вернікі правядуць дзьве малітоўныя імпрэзы.
Міністар сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы тлумачыў журналістам, чаму ў Беларусі хутка растуць цэны на харчаваньне, а многія прадукты ўласнай вытворчасьці няякасныя.
Расейскага праваабаронцу Андрэя Юрава беларускія ўлады сёньня абавязалі пакінуць тэрыторыю краіны цягам 24 гадзін. Два наступныя гады ўезд у краіну яму забаронены.
Загрузіць яшчэ