Расейскага праваабаронцу Андрэя Юрава беларускія ўлады сёньня абавязалі пакінуць тэрыторыю краіны цягам 24 гадзін. Два наступныя гады ўезд у краіну яму забаронены. Спадар Юраў зьвязаў гэта са сваёй праваабарончай дзейнасьцю ў Беларусі — ён узначальвае місію міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі пасьля мінулых выбараў.
Праваабаронца Андрэй Юраў быў затрыманы ў Менску ўвечары 15 сакавіка і дастаўлены ў пастарунак з прычыны падазрэньня ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, а менавіта — незаконнага знаходжаньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
"Натуральна, што я адразу патлумачыў, што ня меў нават шансу даведацца, што я зьдзяйсьняю такое злачынства — ніводзін грамадзянін Расеі ня мае такой магчымасьці. І гэтым створаны небясьпечны прэцэдэнт: любы грамадзянін Расеі, мінаючы мяжу Беларусі, рызыкуе трапіць пад крымінальную адказнасьць. Крымінальная справа супраць мяне распачатая не была, але ўнікальны дакумэнт на рукі я ўсё ж атрымаў: што я зьяўляюся асобай, непажаданай на тэрыторыі РБ, што я ўнесены ў нейкі сьпіс, існаваньне якога МЗС Беларусі цягам многіх месяцаў адмаўляў. Зараз ёсьць юрыдычнае пацьверджаньне, што гэтыя сьпісы ёсьць. Праўда, ніхто не разумее, хто гэтыя сьпісы складаў, на якой падставе і на падставе якіх афіцыйных працэдураў".
Міжнародная назіральная місія праваабаронцаў, якую ўзначальвае Юраў, была створная 27 сьнежня пастановаю Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Яго заснавальнікамі сталі грамадзкія арганізацыі краін АБСЭ. Місія была створаная пасьля падзеяў 19 сьнежня ў Менску, яе мэта — кантроль за захаваньнем правоў грамадзкіх актывістаў, адвакатаў, праваабаронцаў і журналістаў. Зараз працы місіі супрацьстаяць улады Беларусі, кажа прадстаўніца місіі Марыя Гардзеева:
"Складанасьці пачаліся некаторы час назад — 9 сакавіка, калі адзін з нашых прадстаўнікоў, грамадзянін Украіны Максім Кіцюк, ня здолеў пераехаць мяжу. Яго зьнялі ноччу зь цягніка, паведамілі, што ён неўязны ў Беларусь, і адправілі назад. А ўчора кіраўнік місіі, дырэктар па разьвіцьці Маскоўскай Хэльсынскай групы Андрэй Юраў быў затрыманы і зьмешчаны ў пастарунак супрацоўнікамі міліцыі".
Сваё затрыманьне і забарону на ўезд у Беларусь кіраўнік місіі Андрэй Юраў называе дзікунскім выпадкам, які парушае ня толькі дамоўленасьці ў межах так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, але і шэраг міжнародных нормаў, а таксама супрацьстаіць праваабарончай дзейнасьці. Гаворыць Андрэй Юраў:
"З майго пункту гледжаньня тая дзейнасьць, якой мы займаемся… мы павінны быць больш чым пажаданымі асобамі ў краіне. Бо правы чалавека — гэта клопат усіх краін-удзельніц АБСЭ, а Беларусь заўсёды заяўляе, што яна прытрымліваецца ўсіх міжнародных прынцыпаў. І ўсё, што адбылося, — гэта грубае парушэньне ўсіх гэтых прынцыпаў. І зараз мы паспрабуем мабілізаваць міжнародныя арганізацыі, каб гэты дзікі выпадак, а менавіта забарона праваабарончай дзейнасьці, каб гэты выпадак больш не паўтарыўся ані з кім з грамадзян".
Паводле Андрэя Юрава, заклапочанасьць з нагоды ягонага затрыманьня выказалі чальцы Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі. З нагоды затрыманьня і выгнаньня зь Беларусі Андрэя Юрава выказала жаль МЗС Расейскай Фэдэрацыі. Беларускае МЗС, у сваю чаргу, заявіла, што ніякіх сьпісаў неўязных расейскіх грамадзян у Беларусь не існуе. Сытуацыю камэнтуе беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч:
"Улады часта выкарыстоўваюць падобныя сьпісы, каб перашкодзіць прыезду ў Беларусь. Такія сьпісы выкарыстоўваюцца і для таго, каб кантраляваць перамяшчэньне і беларускіх праваабаронцаў. Ніхто вас з гэтым сьпісам не знаёміць — чаму вы там, хто складаў гэты сьпіс. А тое, што зараз адбылося, то гэта ня першы і не апошні выпадак. Натуральна, што мы гэта зьвязваем зь дзейнасьцю місіі і праваабарончай місіяй. І ў гэтым зьвязку мы заяўляем, што правы чалавека ў Беларусі — гэта ня ўнутраныя справы РБ".
Як паведаміў Андрэй Юраў, сваё затрыманьне і рашэньне ўлад Беларусі пра забарону ягонага ўезду на тэрыторыю краіны ён будзе абскарджваць праз нацыянальнае заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі, міністэрствы замежных спраў Расеі, Украіны і Беларусі, а таксама міжнародныя структуры — ААН і АБСЭ.

любы грамадзянін Расеі, мінаючы мяжу Беларусі, рызыкуе трапіць пад крымінальную адказнасьць ...

правы чалавека ў Беларусі — гэта ня ўнутраныя справы РБ ...