Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – прысуд Андрэю Бандарэнку


22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвесьці прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Яго вінавацяць у эканамічных злачынствах, але сваякі і палітыкі называюць справу Андрэя Бандарэнкі палітычна матываванай.

Прадпрымальнік і сябра АГП Андрэй Бандарэнка адбыў два гады зьняволеньня. Раней яго прызналі вінаватым у крадзяжы і махлярстве. За гэты час ягоную справу пераглядалі двойчы. І 22 сакавіка будзе абвешчаны прысуд паводле трэцяга разгляду. Паведамляе сябра АГП Ганна Красуліна:

“Гэта зноў суд першай інстанцыі пасьля таго, як Вярхоўны суд вынес пратэст, а прэзыдыюм Менскага гарадзкога суду гэты пратэст прыняў адносна папярэдняга выраку. І зараз у Менскім гарадзкім судзе разглядаецца гэтая справа, як суд першай інстанцыі, хоць насамрэч гэта трэці разгляд. Але гэткім чынам яго зноў можна будзе апратэставаць”.

У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але ў парлямэнт не патрапіў. Бандарэнка спрабаваў аспрэчыць вынікі галасаваньня, а ў выніку апынуўся за кратамі на 6 гадоў.

Бацька прадпрымальніка Валеры Бандарэнка ня верыць, што ягоны сын вінаваты, і што суды на ім былі справядлівыя: «Якая справядліваць? Гэта абсурд. Пракурор на першым судзе зачытаў тое ж абвінавачаньне, што і зараз. На першым судзе ён папрасіў дзевяць гадоў, а на гэтым судзе – за тое ж самае – ужо шэсьць. Хаця б гэта – якая тут справядлівасьць? Не задаў ніводнага пытаньня за ўвесь суд, Але раптам памяняў артыкул – ужо не крадзёж а махінацыі – жудасна».

Помстай за актыўную грамадзянскую пазыцыю зьняволеньне Андрэя Бандарэнкі называе намесьнік старшыні АГП Леў Марголін: «Гэтую справу я магу пракамэнтаваць як палітык і як эканаміст. Калі чалавеку выстаўляюць абвінавачаньне, калі ён ня меў ніякіх правоў на кіраваньне прадпрыемствам – ня быў ні кіраўніком, ні галоўным бухгальтарам, то гэта нонсэнс. Таму я лічу гэтую справу палітычна матываванай, якая ўзьнікла пасьля таго, як Андрэй прыняў удзел у парлямэнцкіх выбарах».

Калі Андрэй Бандарэнка апынуўся за кратамі, ягонай дачцэ было 6 месяцаў. Цяпер дзяўчынцы споўнілася 2,5 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG