Прадстаўнікі амбасадаў ЗША і Вялікабрытаніі ў Беларусі наведалі сядзібу партыі БНФ. Яны адгукнуліся на запрашэньне кіраўніцтва партыі ўзяць удзел у брыфінгу для замежных дыпляматаў. Падставай для гэтага сталася адмова жыльлёва-камунальнай службы Савецкага раёну Менску падоўжыць дамову арэнды з 1 красавіка.
Кіраўніцтва партыі БНФ абвясьціла бестэрміновую акцыю абароны памяшканьня, якое займае каля 20 гадоў. І ўжо зь вечара 31 сакавіка ў сядзібе распачаліся кругласуткавыя дзяжурствы.
Першую ноч тут правялі кіраўнікі партыі з паплечнікамі, кажа адзін з удзельнікаў абароны, намесьнік старшыні Ігар Лялькоў:
«Мінулая ноч прайшла спакойна — ніхто з пабочных асобаў трапіць у памяшканьне не намагаўся, і каб усе іншыя ночы праходзілі гэтаксама — мы былі б задаволеныя. Але ў кожным разе да таго часу, пакуль ня будзе прынятае рашэньне суду, што высяленьне не адбудзецца, мы расслабляцца не зьбіраемся».
Ранкам сядзібу партыі наведалі прадстаўнік амбасады ЗША ў Беларусі Крыстафэр Паніка і намесьнік кіраўніка дыпляматычнай місіі Вялікабрытаніі Джым Казэнс. Пасьля гутаркі зь лідэрам партыі Аляксеем Янукевічам спадар Казэнс сказаў журналістам:
«Мы спадзяемся, што дэмакратычныя партыі Беларусі знойдуць нейкае месца, дзе яны змогуць сустракацца».
Сустрэчы з прадстаўнікамі дыпляматычных місій старшыня партыі Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў гэтак:
«Калі мы іх сюды запрашалі, то мелі на мэце прыцягнуць увагу ўрадаў замежных краін да сытуацыі вакол сядзібы партыі БНФ. Бо тыя падзеі, якія адбываюцца, мы разглядаем не як гаспадарчы працэс, а як палітычны перасьлед і рэпрэсію. Безумоўна, мы разумеем, што ёсьць больш важныя пытаньні, такія, як вызваленьне палітычных вязьняў, але мы прасілі, каб і пытаньне сядзібы стаяла адным з гэтых пунктаў. Бо тут, акрамя палітычнага, яшчэ і культурны цэнтар: тут было шмат розных творчых імпрэзаў. Тут Васіль Быкаў бываў, Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў — і пра гэта мы таксама распавядалі прадстаўнікам вольнага сьвету».
Як паведаміў Аляксей Янукевіч, цягам першай ночы дзяжурства ў сядзібу партыі БНФ тэлефанавала багата людзей, якія выказвалі сваю салідарнасьць і падтрымку, а таксама прапаноўвалі дапамогу ў справе абароны партыйнай сядзібы. Мяркуецца таксама ладзіць у памяшканьні Ўправы творчыя імпрэзы, першая зь якіх мае адбыцца ўвечары 1 красавіка.
Прадстаўнікі ЖРЭА Савецкага раёну заяўляюць, што вызваленьня памяшканьня будуць дамагацца праз суд.