Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Дземідзенка: "Арыштамі яны нас не аслабяць"


Суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі арышту намесьніка старшыні "Маладога фронту" Міколу Дземідзенку. Моладзевага актывіста зьвінавацілі паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб паўторным удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Яго затрымалі 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа ў Менску перад пачаткам акцыі, прысьвечанай Дню Волі.

Судзьдзя Іна Лаўкова зачытала пратаколы супрацоўнікаў міліцыі, якія сьцьвярджалі, што Мікола Дземідзенка выгукваў лёзунг "Жыве Беларусь" і не рэагаваў на папераджальныя заўвагі. У сваю чаргу Мікола Дземідзенка заявіў, што не пасьпеў нічога гэтага зрабіць, бо яго затрымалі адразу ж па выхадзе з падземнага пераходу станцыі мэтро "Плошча Якуба Коласа". Тым ня менш судзьдзя прызнала яго вінаватым і прысудзіла 15 сутак турмы. Вось як гэта пракамэнтаваў сам Мікола Дземідзенка:

Беларускія ўлады выкарыстоўваюць "суткі" шмат год, і нас ужо не зьдзіўляюць такія санкцыі адносна палітычных актывістаў
"На жаль, я не пасьпеў прыняць удзел у мітынгу ці хаця б яго распачаць, бо лічу адмову Менгарвыканкаму незаконнай. Беларускія ўлады выкарыстоўваюць "суткі" шмат год, і нас ужо не зьдзіўляюць такія санкцыі адносна палітычных актывістаў. Але гэта ніякім чынам не аслабляе моладзевы палітычны нацыянальны рух".

Як паведаміў Мікола Дземідзенка, пасьля затрыманьня яго зьмясьцілі ў дзяжурнай частцы міліцыі ў мэтро. На загад супрацоўнікаў АМАПу цягнікі спынілі, а пасажыраў высадзілі. Ад гэтага моманту станцыя мэтро Якуба Коласа была закрытая для пасажыраў. Потым затрыманага адвезьлі ў турму на Акрэсьціна, дзе ён і заставаўся ад пятніцы 25 сакавіка. Падтрымаць Міколу Дземідзенку ў суд прыйшлі ягоныя сябры, а таксама людзі, якія спрабавалі ўзяць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі. Гаворыць адна зь іх, Ганна Шапуцька:

Я не пасьпела да месца правядзеньня акцыі, бо нас схапілі яшчэ па дарозе на аўтобусным прыпынку. Тое, што зараз робіцца, — гэта гвалт над грамадзтвам
"Я не пасьпела да месца правядзеньня акцыі, бо нас схапілі яшчэ па дарозе на аўтобусным прыпынку. Тое, што зараз робіцца, — гэта гвалт над грамадзтвам. І тое, што зараз Міколу 15 сутак ні за што — гэта жах сапраўдны".

Паплечніца Міколы Дземідзенкі ў "Маладым фронце" Наста Палажанка, якая праходзіць як абвінавачаная ў справе аб падзеях на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня і зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, прыйшла ў суд з прадуктовай перадачай на выпадак ягонага адміністрацыйнага арышту. Абвяшчэньне прысуду Наста Палажанка пракамэнтавала гэтак:

Я расцэньваю гэта як ціск ня толькі на "Малады фронт", але і на ўсю моладзь
"Я расцэньваю гэта як ціск ня толькі на "Малады фронт", але і на ўсю моладзь. Каб людзі баяліся і думалі, што так будзе з кожным. Для мяне ж галоўнае, што Мікола гэта разумее і ўспрымае ўсё спакойна і нават бадзёра. І мне падаецца, што нехта зьверху павінен зрабіць пэўныя высновы. А пакуль яны трымаюць кірунак на зьнішчэньне, і гэтая палітыка памылковая".

Адміністрацыйны арышт Мікола Дземідзенка будзе адбываць у турме на вуліцы Акрэсьціна.

Дземідзенка: "Алё, мама? 15 сутак мне, усё нармальна"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:47 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG