Крыстафэр Паніка з амбасады ЗША і Джым Казэнс з дыпляматычнага прадстаўніцтва Вялікай Брытаніі 1 красавіка наведалі Ўправу Партыі БНФ.
Дыпляматы сустрэліся з кіраўніком партыі Аляксеем Янукевічам.
Прадстаўнікі ЗША і Вялікай Брытаніі выказалі спадзяваньне, што канфлікт вакол офісу партыі ўлагодзіцца.
Камунальная служба Савецкага раёну Менску адмовілася падоўжыць дамову арэнды ад 1 красавіка гэтага году. Аднак прадстаўнікі партыі заяўляюць, што добраахвотна сваёй сядзібы не пакінуць.