Супрацоўнікі спэцслужбаў тры гадзіны пратрымалі ў пастарунку актывіста Маладога фронту Зьмітра Крамянецкага. Яго затрымалі вечарам 14 кастрычніка ля менскага аўтавакзалу «Ўсходні», калі юнак забіраў перададзеныя з Горадні лялькі. Лялькі зрабілі ўласнымі рукамі гарадзенскія маладафронтаўцы, каб падараваць іх матулям і родным палітзьняволеных.