Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя — пікетоўцам: «Ваша месца ў бамжатніку»


Пікет "Ашуканцаў народа - да адказнасьці!"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:30 0:00
Наўпроставы лінк
Спэцназ і міліцыя разагналі пікет, які зладзіла грамадзкая ініцыятыва «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры». Дзевяць чалавек былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Іх даставілі ў суд Цэнтральнага раёну Менску. Удзельнікі пікету плянавалі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да парушэньня правоў грамадзян уладнымі чыноўнікамі розных узроўняў.

Каля трох дзясяткаў чалавек выйшлі на плошчу Свабоды з плякатамі: «Чыноўнікаў да адказнасьці», «Адміністрацыя прэзыдэнта — надзейны абаронца беззаконьня ў краіне», «Ашуканцаў да адказу». Гэта людзі рознага веку і з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны гадамі марна шукаюць справядлівасьці ў судах і чыноўніцкіх кабінэтах. Адзін з удзельнікаў — Віктар Грыгор’еў — прыехаў з Магілёву:

«У мяне cкралі маёмасьці на 25 тысяч даляраў. Судзіўся шэсьць гадоў, усё даказаў і ўсё высудзіў, але вакол сваякі і змова — ніхто ня хоча гэтым займацца».

Актывістка кампаніі Тамара Сяргей паведаміла, што удзельнікі ініцыятывы толькі ў вышэйшыя органы ўлады — Вярхоўны суд, Генэральную пракуратуру і да кіраўніка дзяржавы — зьвярталіся па трыццаць разоў, аднак безвынікова. Улады таксама не даюць дазволу на вулічныя акцыі, каб прыцягнуць да гэтага ўвагу грамадзкасьці, таму актывісты вырашылі зладзіць несанкцыянаваны пікет:
Мы вымушаныя выйсьці на гэты несанкцыянаваны пікет, паколькі чыноўнікі заўсёды даюць нам адпіскі.

«Мы вымушаныя выйсьці на гэты несанкцыянаваны пікет, паколькі чыноўнікі заўсёды даюць нам адпіскі. Такіх цынічных і амаральных чыноўнікаў, як зараз, мы яшчэ ня бачылі. Таму мы вымушаныя выйсьці на акцыю пратэсту, каб адстаяць свае правы».

Празь некалькі хвілін пасьля пачатку пікетаваньня на плошчы Свабоды зьявіліся байцы АМАПу і менскай міліцыі на чале з кіраўніком Ігарам Яўсеевым. Яны адабралі ў пікетоўцаў плякаты і затрымалі 9 чалавек. Сілавікі дзейнічалі груба — адну з затрыманых — удзельніцу айчыннай вайны — кінулі на падлогу машыны. Гэта выклікала абурэньне ў тых актывістаў, якія засталіся на свабодзе:

Спадарыня: «Забралі сяброў нашай групы — проста заламалі рукі і кінулі ў машыну. Сказалі — вашае месца ў бамжатніку, каб вы там пасядзелі і падумалі, скаціны».

Іншая спадарыня: «Заламаў рукі і сказаў — у бамжатнік. І яшчэ мацюкнуўся. Гэта проста беззаконьне».

Актывісты кампаніі плянавалі перадаць пісьмовы зварот у вышэйшыя дзяржаўныя органы, а таксама правесьці сэрыю пікетаў на плошчы Свабоды штодня цягам месяца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG