Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч на перадкаляднай сустрэчы з журналістамі выказаўся пра справу ксяндза Ўладзіслава Лазара, якога КДБ абвінаваціў у здрадзе дзяржаве, але пазьней выставіў яму мякчэйшае абвінавачваньне і выпусьціў пад падпіску аб нявыезьдзе.
19 сьнежня ў судзе Слуцкага раёну Менску адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць мясцовай актывісткі Зінаіды Цімошак паводле артыкула аб «парушэньні парадку арганізацыі правядзеньня сходаў».
Ад панядзелка, 16 сьнежня, распачынаюцца паэтычныя чытаньні ў абарону музэя Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесьці Менску.
Працоўныя Менскага аўтамабільнага заводу скардзяцца на адсутнасьць працы і нізкія заробкі.
На Менскім трактарным заводзе зьніжаныя заробкі шэрагу катэгорыяў працоўных. У выніку незадаволеныя працаўнікі сабатуюць і пакідаюць працу. Прычына крызісу — адсутнасьць збыту прадукцыі.
Кіраўнікі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, беларускага ПЭН-цэнтру, мастацкай суполкі «Пагоня», кампаніі «Гавары праўду» выступілі ў абарону музэяў Максіма Багдановіча ў Менску і Горадні.
Вядомыя постаці беларускай літаратуры й творчай грамадзкасьці абураныя плянамі ўладаў панізіць статус музэя Максіма Багдановіча.
Беларускія пісьменьнікі будуць бараніць музэй Максіма Багдановіча. Яны плянуюць зладзіць літаратурныя чытаньні, а таксама арганізаваць выступы бардаў, якія выконваюць песьні на вершы паэта.
Праваабаронцы цэнтар «Вясна» прэзэнтаваў справаздачу «Беларусь. Паўсюдныя парушэньні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі»
Камітэт эканамічных, сацыяльных і культурных правоў ААН запатрабаваў ад Беларусі выправіць парушэньні ў галіне правоў працоўных і вырашыць праблему прымусовай працы.
Як вы ставіцеся да таго, што дэманстранты зьнесьлі помнік Леніну ў цэнтры Кіева? Як хутка помнік Леніну можа быць зьнесены ў цэнтры Менску? Гэтыя пытаньні мінакам каля помніка Леніну ў Менску задавала Галіна Абакунчык.
На ўкраінскай мяжы затрыманы актывіст «Альтэрнатывы» Дзьмітрый Сільчанка. Разам зь некалькімі паплечнікамі ён накіроўваўся ў Кіеў рэйсавым аўтобусам Гомель — Чарнігаў, каб падтрымаць Эўрамайдан.
Нацыянальны гістарычны музэй датэрмінова зачыніў выставу, прысьвечаную 80-годзьдзю Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Адміністрацыя музэя тлумачыць гэта тэхнічнай неабходнасьцю. Пісьменьнікі, аб’яднаныя ў незалежны саюз, выказваюць расчараваньне.
У Курапатах спыненыя будаўнічыя працы па пашырэньні дарогі «Заслаўе — Калодзішчы».
Міністэрства культуры вывучае матэрыялы, якія могуць стаць падставай для забароны дарожных работ у межах ахоўнай зоны Курапатаў.
Праз паўгоду ўтрыманьня ў СІЗА КДБ вызвалены каталіцкі сьвятар Уладзіслаў Лазар. Пра гэта паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.
У Каталіцкім касьцёле Беларусі не камэнтуюць вызваленьне ксяндза Лазара са сьледчага ізалятара КДБ.
Урад Беларусі адклікаў свае заявы аб увядзеньні новых правілаў гандлю для прыватных прадпрымальнікаў зь 1 сьнежня 2013г. і пакінуў пераходны пэрыяд да 1 ліпеня 2014 году.
У Менску зь 1 сьнежня падвысіўся кошт праезду ў грамадзкім пасажырскім транспарце, а таксама кошт праезду ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў. Штомесяц таксама растуць кошты на прадукты харчаваньня, прамысловыя тавары і паслугі.
Каля Курапатаў распачаліся будаўнічыя працы: пашыраюць дарогу Заслаўе — Калодзішчы, якая ў выніку закране ахоўныя зоны ўрочышча. Абаронцы Курапатаў параўноўваюць новае дарожнае будаўніцтва з пашырэньнем аб’язной дарогі ў 2001 годзе. Ці магчымая зараз масавая акцыя ў абарону Курапатаў?
Загрузіць яшчэ