Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнікі зьбіраюцца бараніць музэй Багдановіча


Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

Беларускія пісьменьнікі будуць бараніць музэй Максіма Багдановіча. Яны плянуюць зладзіць літаратурныя чытаньні, а таксама арганізаваць выступы бардаў, якія выконваюць песьні на вершы паэта.

Улада вядзе адкрыты наступ на беларускую культуру і літаратуру, заявілі ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі, сярод якіх былі прадстаўнікі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, мастацкай суполкі «Пагоня» і кампаніі «Гавары праўду».

«Сёньня дзяржава і культура — гэта антаганісты», — заявіў рэжысэр Валер Мазынскі.

«Пад выглядам гэтак званай аптымізацыі ўлады ператвараюць музэй Максіма Багдановіча ў філіял, каб затым забраць і прэстыжны будынак у цэнтры гораду», — мяркуе пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

Паэт Уладзімер Някляеў падкрэсьліў: «Сёньня на Майдане ў Кіеве ідзе барацьба за ўладу: адны выціскаюць іншых. Але там ніхто не выціскае з Майдану Ўкраіну».

У верасьні 2013-га Міністэрства культуры вырашыла рэфармаваць музэй Максіма Багдановіча ў філію Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.

Працяг тэмы — пазьней на сайце Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG