У Менску судзяць затрыманых падчас «Маршу недармаедаў»
Мікалай Казлоў і Ганна Красуліна з Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Дзяніс Садоўскі зь Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі рэзалюцыі «Маршаў недармаедаў», якія прайшлі ў шэрагу гарадоў Беларусі.
Прадстаўнікі АГП Мікалай Казлоў і Ганна Красуліна, а таксама прадстаўнік партыі БХД Дзяніс Садоўскі перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі рэзалюцыі «Маршаў недармаедаў», якія прайшлі ў шэрагу гарадоў Беларусі.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча трыма суткамі адміністрацыйнага арышту.
Актывістка «Маладой Беларусі» Натальля Папкова зь Берасьця ад пятніцы трымае галадоўку ў Берасьцейскім псыханэўралягічным дыспансэры.
Вядомы польскі рэжысэр тэатру і кіно Кшыштаф Занусі, які знаходзіцца з кароткім візытам у Менску, наведаў выставу «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
Актывісты "Маладога Фронту" трэці дзень трымаюць абарону Курапатаў. На двух актывістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. Падчас адной з сутычак міліцыя затрымала аднаго з абаронцаў — Паўла Старавойтава. Паводле Дашкевіча, абарона Курапатаў будзе немагчымая без падтрымкі журналістаў і грамадзкасьці.
Актывісты «Маладога Фронту», якіх будаўнікі ўчора гвалтоўна выдалілі з будаўнічай пляцоўкі ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты», паставілі намёт побач з будоўляй, запалілі агонь у бочцы. Яны прастаялі ноч, працягваюць стаяць удзень.
Актывісты «Маладога Фронту», якіх будаўнікі ўчора гвалтоўна выдалілі з будаўнічай пляцоўкі ля мэмарыяльнага комплексу Курапаты, паставілі намёт побач з будоўляй, запалілі агонь у бочцы.
Актывісты «Маладога Фронту», якіх сёньня будаўнікі гвалтоўна выдалілі з будаўнічай пляцоўкі, паставілі намёт побач з будоўляй.
Будаўнікі зламалі намёт актывістаў, грубай сілай выгналі саміх актывістаў за тэрыторыю будаўнічай пляцоўкі. Актывісты засталіся за агароджай, іх прыйшлі падтрымаць мясцовыя жыхары, працягваюцца моўныя перапалкі.
Натальля Кульчанка самастойна гадуе чатырох непаўналетніх дзяцей. Адна зь дзяўчынак — інвалід зь дзяцінства, якой неабходна спэцыялізаванае дарагое харчаваньне. Але шматдзетная сямʼя ня мае ўласнага жыльля і мусіць траціць грошы не на дзіцячае харчаваньне і лячэньне, а за здымную кватэру.
Натальля Кульчанка самастойна гадуе чатырох непаўналетніх дзяцей. Адна зь дзяўчатак — інвалід зь дзяцінства. Ёй неабходна спэцыялізаванае дарагое харчаваньне. Шматдзетная сямʼя ня мае ўласнага жыльля і мусіць траціць грошы не на дзіцячае харчаваньне і лекаваньне, а на найманую кватэру.
На поўначы Менску зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У менскім Палацы мастацтва 22 лютага адкрываецца выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
Побач з Курапатамі з боку менскага мікрараёну «Зялёны луг» пачалося будаўніцтва 5-павярховага офіснага цэнтру.
У адміністрацыі Маскоўскага раёну прайшоў прыём памочніка прэзыдэнта Аляксандра Якабсона ў пытаньнях дэкрэту «пра дармаедаў». Наведнікі распавялі Свабодзе, чаму яны прыйшлі сюды.
Лідэр партыі БХД Павал Севярынец зладзіў флэш-моб у Менску ля будынка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Разам з актывістамі сваёй незарэгістраванай партыі ён прынёс у адміністрацыю «позвы для тамтэйшых дармаедаў».
28-гадовы жыхар Бабруйску Дзяніс Худавец — бацька 3-гадовага Елісея і «дармаед» са стажам. Тры гады ён не знаходзіць у сваім горадзе працы, маючы дзьве сярэднія спэцыяльныя адукацыі: токара і гандляра.
Загрузіць яшчэ