Абаронцы Курапатаў просяць падтрымкі грамадзкасьці
Актывісты "Маладога Фронту" трэці дзень трымаюць абарону Курапатаў. На двух актывістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. Падчас адной з сутычак міліцыя затрымала аднаго з абаронцаў — Паўла Старавойтава. Паводле Дашкевіча, абарона Курапатаў будзе немагчымая без падтрымкі журналістаў і грамадзкасьці.