Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец прынёс у прэзыдэнцкую адміністрацыю позвы для дармаедаў

абноўлена

Лідэр партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец зладзіў флэш-моб у Менску ля будынка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Разам з актывістамі сваёй незарэгістраванай партыі ён прынёс у адміністрацыю «позвы для тамтэйшых дармаедаў», паведаміў Свабодзе ініцыятар акцыі:

«Ёсьць вельмі шмат зьвестак, калі людзі абураюцца дэкрэтам аб „дармаедах“. У прыватнасьці, я нясу ў адміністрацыю скрыншот з акаўнту „Белсату“ у „Одноклассниках“, дзе свой пратэст выказалі 180 тысяч карыстальнікаў. І таксама нясу просьбу-патрабаваньне аб адстаўцы Лукашэнкі, ягонай адміністрацыі і ўраду. Спадзяюся на вынік, бо, як паказвае досьвед, калі будзе ціск з боку грамадзтва, то ўлада можа адступіць».

Павал Севярынец не выключае, што пры гэтым на яго можа быць складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні і накладзены штраф за несанкцыянаваную акцыю. Сёлета ў яго было адміністрацыйнае пакараньне. Летась Паўлу Севярынцу было прысуджана 17 штрафаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG