Актывісты «Маладога Фронту», якіх сёньня будаўнікі гвалтоўна выдалілі з будаўнічай пляцоўкі, паставілі намёт побач з будоўляй.
Маладафронтаўцы кажуць, што працягваюць доўгатэрміновую кругласуткавую вахту. Яны заклікалі неабыякавых людзей далучацца да пратэсту.
Увечары каля будоўлі, распачатай каля Курапацкага ўрочышча, сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Яны спрабавалі расчыніць вароты на будаўнічую пляцоўку.
Актывісты не давалі працаваць будаўнічай тэхніцы, перакрывалі дарогу грузавікам.
На знак маральнай падтрымкі пратэсту прысутныя напісалі дыктоўку — урывак з артыкула «Курапаты — дарога сьмерці».