Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ва Ўкраіне першыя пачалі — тое ж самае чакае і нас», — менчукі пра вайну


Спадарыня старэйшага веку: «Не, не магчыма. У нас добрыя людзі і харошы прэзыдэнт».

Юнак: «Хутчэй не. У нас такі прэзыдэнт, што гэтага не дапусьціць».

Іншы юнак: «Палітыка такая тонкая справа, што, нібыта, той праменьчык у цемры і казаць нешта адназначна...»

Юнак: «Мне падаецца, што наш прэзыдэнт робіць усё магчымае, каб усё было прыгода і мы разьвіваліся ў патрэбным кірунку. Так, ёсьць цяжкасьці, але ёсьць і цьвёрдая пазыцыя, якой трымаемся. Я думаю, што ў нас ніколі ня будзе гэтак, як ва Ўкраіне».

Спадарыня сярэдніх гадоў: «Ня ведаю... Усё магчыма, пэўна. Ад людзей усё залежыць і ад таго, як іх падрыхтуюць з абодвух бакоў. Напэўна ўсё магчыма, на жаль».

Юнак: «Я спадзяюся, што не магчыма. Мы мірныя людзі і ў нас зусім іншы мэнталітэт. Але ў кожным грамадзтве існуюць сілы, якія будуць спрабаваць учыніць нешта падобнае. Але спадзяюся, што наш народ на гэта не паддацца, бо вельмі цэніць мір».

Юначка: «Так, я думаю, што магчыма, калі будуць людзі, якія зразумеюць да чаго гэта можа прывесьці. Не ў пляне грамадзянскай вайны, а ў пляне незадавальненьне ўладаю. Так, я думаю, што магчыма».

Спадарыня сярэдняга веку: «Я думаю не. У нас народ церпялівы, у нас будуць цярпець да апошняга, але ня пойдуць вось так вось на вуліцу. Хаця....19 сьнежня ў нас ужо было. Магчыма, што і можа быць».

Спадар сярожніх гадоў: " Магчыма. Толькі калі ніхто ня ведае. Бачу паводле становішча агульнага. А людзі гатовыя... І ў Расеі гатовыя, і ў Беларусі гатовыя. Ва Ўкраіне першыя пачалі — тое ж самае чакае і нас".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG