Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія «Права выбару»: Прэзыдэнцкія выбары не свабодныя, не справядлівыя і не сумленныя


Кампанія «Права выбару» падвяла вынікі назіраньня за правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў Рэспублікі Беларусь і агучыла іх на прэсавай канфэрэнцыі. Правялі яе чальцы кампаніі — прадстаўнікі васьмі палітычных партыяў і арганізацыяў. Гэта Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, «Гавары праўду», рух «За свабоду», партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасьці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэсу.

Кампанія "Права выбару": вынікі выбараў не прызнаем
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:47 0:00

Назіраньне адбывалася на 450 выбарчых участках у розных гарадах краіны. У выніку назіраньня за датэрміновым галасаваньнем і галасаваньнем у асноўны дзень выбараў яны зафіксавалі шэраг парушэньняў з боку ўчастковых выбарчых камісіяў.

Так, колькасьць выбарцаў, якія прыйшлі на ўчасткі падчас датэрміновага галасаваньня, паводле падліку выбарчых камісіяў, склала 31,1% грамадзян, паводле назіральнікаў — 29,8%. Колькасьць грамадзян, якія прагаласавалі ў асноўны дзень, паводле выбарчых камісіяў, перавысіла колькасьць падлічаных назіральнікамі на 32 тысячы 301 чалавек, альбо на 9,6%.

Назіральнікі таксама адзначылі маніпуляцыі са сьпісамі выбарцаў і галасаваньнем па месцы жыхарства. Таксама ўчастковыя выбарчыя камісіі чынілі перашкоды працы самім назіральнікам: пазбаўлялі акрэдытацыі, магчымасьці назіраць за падлікам галасоў, забаранялі фатаграфаваць, адмаўляліся даваць зьвесткі пра сьпісы выбарцаў і вынікі галасаваньня.

Падсумоўваючы, кампанія «Права выбару» заявіла, што прэзыдэнцкія выбары нельга назваць празрыстымі, свабоднымі і дэмакратычнымі і што яна не прызнае іх вынікі. Адзін з прадстаўнікоў кампаніі, сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі, у прыватнасьці, адзначыў:

Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

«Цынічная пастаноўка спэктаклю, які ўлады нам падаюць як свабодныя і сумленныя выбары, зьяўляецца грубым парушэньнем правоў усіх грамадзян Беларусі на справядлівыя і свабодныя выбары, на абраньне ўлады».

Як паведамілі прадстаўнікі кампаніі «Права выбару», пратакол пра вынікі назіраньня яны перададуць у выбарчы штаб Тацяны Караткевіч, каб тая падала скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG