Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тры гады валянтэры прыбралі менш за палову Курапатаў


Талака ў Курапатах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:13 0:00

Актывісты грамадзкай ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» кожны тыдзень праводзяць у Курапатах «Талаку», каб прыбраць зарасьнікі кустоўя.

Талака ладзіцца з траўня па кастрычнік цягам трох гадоў. За гэты час упарадкавана менш за палову ўрочышча, зазначыла Свабодзе актывістка ініцыятывы Ганна Шапуцька:

Ганна Шапуцька
Ганна Шапуцька

«Тут працуюць адны валянтэры, толькі валянтэры, і менавіта сіламі валянтэраў Курапаты ўпарадкоўваюцца. Мы колькі разоў грукаліся ў дзьверы ўладаў: і ў Менрайвыканканкам, і ў Менаблвыканкам, і яны быццам бы ішлі нам насустрач і казалі, што нібыта далучацца. Але, на жаль, акрамя галаслоўнай падтрымкі далей справа не пайшла. А тут вельмі шмат дрэваў, якія мы ўласнымі сіламі прыбраць ці вывезьці ня можам. Акрамя таго, тут бывае шмат розных людзей: і грыбы зьбіраюць у Курапатах, і шашлыкі смажаць, а таму лясьніцтва і ўлады павінныя адказваць за Курапаты».

Як паведаміла Ганна Шапуцька, заключная Талака ў 2015 годзе пройдзе ў Курапатах 29 кастрычніка зь мітынгам у памяць ахвяраў сталінізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG