Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык, пэдагог. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў мястэчку Празарокі на Глыбоччыне. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Аўтар дзьвюх кніг “Беларуская Атлянтыда” і кнігі “Сто адрасоў Свабоды”. Адзін з аўтараў трохтомнага акадэмічнага выданьня “Гісторыя беларускага тэатру”, зборніка перакладаў драматургіі Славаміра Мрожка “Дом на мяжы”. Напісаў некалькіх сотняў мастацтвазнаўчых і крытычных артыкулаў. Сумесна з Андрэем Куцілам на замову тэлеканала “Белсат”зьняў дакумэнтальныя фільмы “Даволі! Да Волі...”, “Каханьне па-беларуску”, “Выбар Саньнікава”, “Дарога Статкевіча”, дакумэнтальныя тэлесэрыялы “Сьцяна”, “Краты”, “Пераемнікі”. Ляўрэат шэрагу міжнародных кінафэстываляў.
Працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача, Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальнай акадэміі навук, на Беларускім тэлебачаньні, у газэце “Культура”. Быў галоўным рэдактарам часопісу “Спадчына”. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускім унівэрсытэце культуры, Інстытуце сучасных ведаў, Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.
Аўтар Вячаслаў Ракіцкі
-
12:03, 09 верасень 2009
Менск, станцыя мэтро “Няміга”
-
13:24, 08 верасень 2009
Менск, вуліца Інтэрнацыянальная, 28
-
12:12, 07 верасень 2009
Менск, Траецкае прадмесьце, Камунальная набярэжная
-
12:58, 03 верасень 2009
Менск, Траецкае прадмесьце, Камунальная набярэжная, 4
-
12:00, 31 жнівень 2009
Менск, вуліца Карла Маркса, дом 36
-
21:15, 27 жнівень 2009
Жыцьцё і сьмерць мітаў: Грунвальд
Удзельнічае гісторык Алег Трусаў. Эфір 27 жніўня 2009 году