Празь дзевяць дзён “малочная вайна” паміж Расеяй і Беларусьсю можа разгарэцца зноў. Ад 1 жніўня на рынак Расеі ня трапіць беларуская прадукцыя, якая не прайшла санітарную экспэртызу ў адпаведнасьці з правіламі расейскай санітарнай службы.
Гандлярам даводзіцца прадаваць цукеркі, якія праляжалі на складзе 2—3 месяцы.
У Беларусі 1-га ліпеня спыняецца мараторый на неабгрунтаваныя чыноўніцкія праверкі прадпрымальнікаў. Паўгадавую палёгку дазволіў указ Аляксандра Лукашэнкі № 689, прыняты ў сьнежні мінулага году.
Ад 1 ліпеня яшчэ да 15 працэнтаў павысяць стаўкі акцызаў на алькаголь і тытунь. Як гэта адаб’ецца на роўні жыцьця?
Генэральная пракуратура пагадзілася, што прэтэнзіі пінскага апазыцыянэра да міліцыі і пракуратуры абгрунтаваныя і даручыла прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
Большасьць жывёлагадоўчых фэрмаў у Беларусі будавалася 30—40 гадоў таму.
Некаторыя малаказаводы ўжо зачыненыя. У Рэчыцы прыватнікам забаранілі продаж малака. У Бялыніцкім раёне за пяць апошніх гадоў выразалі 1800 кароў.
Ад сёньняшняга дня ў Беларусі пачаліся праверкі дзіцячых летнікаў перад новым сэзонам адпачынку. Сёлета толькі кожны трэці беларускі школьнік зможа трапіць у загарадны летнік.
Больш як 700 кампаній прапаноўваюць разнастайны адпачынак за мяжой. Але попыт на замежны адпачынак значна скараціўся, а напрамкі вандровак зьмяніліся на карысьць больш танных.
Статыстыка сьведчыць, што цяпер у краіне найменшая колькасьць гаспадарак за ўвесь гэты час — у 1990-я гады іх было больш як 6 тысяч, а цяпер засталося толькі 2 тысячы.
Сёньня ў Салігорску а 18-й гадзіне супрацоўнікі мясцовага РАУС затрымалі Ільлю Шылу, Хрысьціну Самойлава, Глеба Сноркіна, Ільлю Нагорнага і Насту Хадаркоўскую.
Сёньня ў Берасьці міліцыянты не дазволілі актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў Беларускай знаходзіцца ў групе выпадковых разявакаў на плошчы Леніна.
За 17 гадоў незалежнасьці ў Беларусі сіламі грамадзкіх актывістаў, краязнаўцаў усталявана некалькі дзесяткаў новых помнікаў слынным дзеячам Бацькаўшчыны.
Сёньня ў райцэнтры Шацк, што на Валыншчыне, эколягі Ўкраіны заявілі пратэст супраць распрацоўкі ў Беларусі Хаціслаўскага радовішча крэйды. Навукоўцы суседняй краіны лічаць, што праект пагражае экалёгіі як Беларусі, так і Ўкраіны і Польшчы.
Сёньня раніцай у судзе Ленінскага раёну Берасьця аштрафаваныя на 70 тысяч рублёў кожны Кацярына Ішчык і Іларыён Касянчук. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
І ў той жа час адміністрацыя “Беларуськалію” спрабуе ўтрая скараціць тэрмін дзеяньня калектыўнай дамовы. А ў Слоніме, каб захаваць калектывы, вымушаны скарачаць працягласьць працоўнага дня і зьніжаць заробкі.
У Гомелі прадпрымальнікі працягваюць пратэставаць супраць новых, падвышаных ставак адзінага падатку. З удзелам рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” сёньня на рынках зьбіралі подпісы пад зваротам у абласны савет.
Сёньня напачатку працоўнага дня ў райцэнтры Талачын на Віцебшчыне ў вытворчым цэху тутэйшай тэкстыльнай фабрыкі успыхнуў пажар.
Прызначаны на сёньня грамадзкі сход жыхароў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну забараніла выканаўца абавязкаў старшыні тутэйшага пасялковага савету Валянціна Комлік.
Натальля Радкевіч — жанчына, якой першай у Беларусі перасадзілі сэрца – заяўляе пра свае матэрыяльныя праблемы.
Загрузіць яшчэ