Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Талачыне гарэла фабрыка


Сёньня напачатку працоўнага дня ў райцэнтры Талачын на Віцебшчыне ў вытворчым цэху тутэйшай тэкстыльнай фабрыкі успыхнуў пажар.


Як паведаміў “Свабодзе” інжынэр прадпрыемства Ігар Сямёнаў, на месца здарэньня прыбылі тры пажарныя аўтамабілі. Па словах суразмоўцы, спэцыялісты МНС хутка лякалізавалі пажар.

“Дапамога ўрачоў спатрэбілася толькі маладой працаўніцы Марыі Кучынскай, у якой былі прыкметы ўдушша. Пацярпелая ўжо вярнулася на працу”, – удакладніў Ігар Сямёнаў. Ён жа пераконвае, што пажар выклікала кароткае замыканьне ў электрашчытку.

Талачынская тэкстыльная фабрыка вырабляе тканіну са штучных валокнаў. Ад ранейшай колькасьці 450 працаўнікоў, цяпер тут толькі 114. Прадпрыемства трапіла ў крызісную сытуацыю. І якраз сёньня на сэсіі Талачынскага райсавету плянавалася зьвярнуць увагу на праблемныя пытаньні гэтай фабрыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG