10 сьнежня — Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвэнцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.
11 сьнежня пачынаюцца паказы беларускага фільму «ІІ». Галоўныя героі кіно — падлеткі. Але школа, рэпэтытары і дыскатэкі — толькі вонкавая форма.
Беларуская моладзь больш апалітычная, чым расейская і ўкраінская. Яна выступае за перамены, але баіцца «сьвяціцца». І выступае супраць інтэграцыі з Расеяй, бо ня хоча быць «ускраінай на ўзбочыне» ды «паўночна-заходнім краем».
«Стары Ольса», самы прызнаны сярэднявечны гурт Беларусі, сёлета сьвяткуе 20-годзьдзе. Свабода пагутарыла з музыкамі па вяртаньні зь іхнага пятага амэрыканскага туру пра гастрольны побыт і сталеньне.
Парк імя Янкі Купалы ўвесь перакапаны — тут будаўнікі пракладваюць траншэі пад кабэль для дадатковага асьвятленьня. Гісторыкі кажуць, што пры гэтых работах могуць разбурыць падмуркі ўнікальных будынкаў.
За пару соцень мэтраў ад магілёўскага аблвыканкаму мужчына на вазку ня мог перасекчы праспэкт. Наземных пераходаў у тым раёне няма. А ў падземным — не працуюць пад’ёмнікі.
Аўтобус з плястыкавымі бутэлькамі ўсталявалі як арт-інсталяцыю. Так актывісты хацелі паказаць, колькі плястыку за адзін тыдзень выкідаюць у кавярнях і барах на вуліцы Кастрычніцкай. У салёне зьмясьцілася больш за 20 тысяч бутэлек. Спэцыяльна для гэтага арт-аб’екта іх сабралі актывісты.
Барбара Гузарэвіч імгненна стала зоркай байнэту, выпусьціўшы трэк «BOSS»: засьпявала беларускамоўны рэп пра дзяўчат, якія кіруюць уласным жыцьцём. Цяпер мае ўжо два трэкі, і яшчэ два ў распрацоўцы, да таго ж нядаўна выйшаў фіт зь беларускамоўным рэпэрам Gleboki Smak.
Як архітэктура рэагуе на зьмену палітычнага рэжыму, чым быў унікальны «менскі фэномэн» і які комплекс праглядаецца ў архітэктуры, расказаў Свабодзе куратар беларускай часткі выставы «Горад заўтрашняга дня», дасьледчык архітэктуры савецкага мадэрнізму Дзьмітры Задорын.
Беларускія мастакі сабраліся на пленэр, каб намаляваць поле паміж Курапатамі і «Экспабелам», празь якое праходзіла «Дарога сьмерці». Цяпер на гэтым месцы заплянаванае будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтру.
Амэрыканскі палітоляг Ніна Хрушчова распавядае, як і чаму Пуцін стаў такім, які ён цяпер, тлумачыць, чаму Трамп — гэта заканамерны вынік, а таксама адказвае на «традыцыйнае» пытаньне, ці можа Расея анэксаваць Беларусь.
Чарговы «Інтэлектуальны клюб Сьвятланы Алексіевіч» прымаў у госьці праўнучку першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова. Свабода сабрала найцікавейшыя цытаты з сустрэчы.
Пра тое, чаму Беларусі патрэбны Марш супраць гвалту, Свабода пагаварыла са Сьвятланай Гатальскай і Аляксандрай Савініч.
Сёлета паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч атрымала ўжо дзьве прэміі: «Кніга году» і прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 году. Абедзьве — за паэму «Сарматыя».
Кнігарня «Логвінаў» урачыста адкрылася ў цесным суседзтве з крамай «Б/Уржуазныя каштоўнасьці» на вуліцы Караля, 22. Свабода падгледзела, як белыя кніжныя паліцы і вядомыя пісьменьнікі выглядаюць у новым інтэр’еры.
Свабода запытала ў мясцовых жыхароў, чаго яны чакаюць ад гэтай сустрэчы.
Як жыве беларуская вёска? Ці праўда, што ў вёсцы няма працы, а на той, якая ёсьць, прапаноўваюць нікчэмныя заробкі? Шукаць адказы на гэтыя пытаньні мы зьезьдзілі ў выпадкова абраны сельсавет — Хаценчыцкі, што ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці.
Эдуард Міховіч, чэмпіён сьвету ў тайскім боксе, летась прайшоў адбор у адну з самых прэстыжных спартовых камандаў — «Тайгер Муай Тай».
Свабода сабрала найлепшыя цытаты аўтара пра адзіноту, сеціва і хімічную прыроду каханьня.
Загрузіць яшчэ