Купалаўскі тэатар да свайго 100-годзьдзя верне Малую сцэну на вуліцы Энгельса, 12, адновіць легендарныя пастаноўкі — «Тутэйшыя» і «Ідылію», паставіць «Караля Ліра» і плястычны спэктакль «Мой Шагал». А вось «Блатных і фраераў» па Сяргею Пясецкаму пакуль ня будзе, бо няма якаснай інсцэніроўкі.