У вёсцы Ракі на беларуска-літоўскай мяжы праваслаўныя і каталікі ад 1995 году моляцца ў адной капліцы. Кожныя займаюць сваю частку будынка. Тут два крыжы, два алтары, дзьве спавядальні. І моляцца тут па чарзе. Мы наведалі капліцу, калі тут праходзілі дзьве службы запар.
17 траўня ва ўсім сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Свабода распытала мінакоў у гэты дзень аб тым, як мяняецца градус гамафобіі сярод розных пакаленьняў.
17 траўня ва ўсім сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Свабода распытала мінакоў аб тым, як мяняецца градус гамафобіі сярод розных пакаленьняў.
Упершыню ў гісторыі беларускага футболу футбольны матч сярод мужчын судзіла жаночая брыгада. У стартавым туры чэмпіянату Беларусі сярод камандаў другой лігі (Д3) «Івацэвічы» і «Горкі» на поле выйшлі Вольга Цярэшка, Алена Карась і Анастасія Данчанка.
Упершыню ў гісторыі беларускага футболу матч мужчынскіх камандаў судзілі жанчыны-арбітры. З усяго судзейскага корпусу матчы мужчынскіх камандаў могуць абслугоўваць толькі тры дзяўчыны: Вольга Цярэшка, Алена Карась і Анастасія Данчанка. Свабода распытала ў іх пра сэксізм у футболе і рэакцыю мужчын.
«Беларускі нацыянальны нэкропаль» — праект мае на мэце пашырыць веды пра памерлых беларускіх культурных і грамадзкіх дзеячоў і ўшанаваць іх памяць. У яго межах Свабода выдае мапы-схемы менскіх могілак з пазначэньнем месцаў пахаваньняў. Усе мапы даступныя ў электронным і папяровым выглядзе.
Рэжысэрка Каця Аверкава пераехала зь Менску ў вёску Белая Царква сем гадоў таму. Ужо трэцi год яна разам з камандай арганізуюць фэстываль SPRAVA i ствараюць інтэрактыўны гід па Чарэі з удзелам мясцовых жыхароў. Як зрабіць са звычайнай арт-вёску — у рэпартажы Свабоды.
8 красавіка ў рацэ Сож у Крычаве патанула 41-гадовая жанчына. Яна працавала ў дзіцячым садку, загадчыцу якога нядаўна затрымалі за хабар.
У Менску чацьвёрты дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Свабода сабрала самыя яскравыя цытаты з дыскусіі «Пісьменьнік, улада і грамадзтва: межы адказнасьці».
Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбургу Грыгорый Кацнэльсон, які зрабіў вокладку да беларускага перакладу «Віленскага покера» Рычарда Гавяліса. Сябры журы адзначылі ягоную працу за сьвежы погляд на кніжны дызайн, паведамляецца на фб-старонцы прэміі.
У Менску другі дзень ідзе фэстываль інтэлектуальнай літаратуры «Прадмова». Свабода сабрала сем выказваньняў удзельніц дыскусіі «Жаночая літаратура: зьмена парадыгмы».
Сёньня ў Менску на сцэне Палаца прафсаюзаў пакажуць спэктакль сямейнага інклюзыўнага тэатра «І» «Восем пачуцьцяў, або Нараджэньне чалавека». Аўтар ідэі — Кастусь Жыбуль, сын беларускіх паэтаў Веры і Віктара Жыбуляў. Свабода пагаварыла з Кастусём і Верай.
У цэнтры рэабілітацыі рукакрылых «Кажанаполіс» беларускія заолягі ратуюць кажаноў ад халадоў і голаду ў камэры бытавой лядоўні. Хіраптэроляг Аляксей Шпак распавёў Свабодзе, як кажаноў вяртаюць у дзікую прыроду пасьля зімовай сьпячкі ў лядоўні.
Першыя госьці клюбу ў новым сэзоне — папулярныя беларускія пісьменьнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Свабода вяла жывую трансьляцыю і сабрала самыя цікавыя цытаты з інтэлектуальнага двубою.
25 сакавіка 1918 году падпісаная гістарычная Ўстаўная Грамата, якая абвяшчала незалежнасьць БНР. Свабода ўзгадвае, чым былі адметныя сьвяткаваньні ў розныя гады.
Ніцы Ніканавай — 24. Яна рэжысэрка 20-хвіліннай стужкі «Пакаленьне 328». Гэта першы фільм у Беларусі пра маці непаўналетніх, асуджаных за наркатычныя злачынствы. Свабода пагаварыла з маладой рэжысэркай пра вучобу ў Нью-Ёрку, бюджэт стужкі і вяртаньне ў Беларусь.
У Менску 15 сакавіка прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Святланы Алексіевіч «100 цытатаў на Свабодзе». У відэазвароце нобэлеўская ляўрэтка адказала на пытаньні пра свабоду, апазыцыю і каханьне.
Загрузіць яшчэ