90-годзьдзе БНР. Ізноў масавыя затрыманьні
На вуліцу выйшлі людзі з расьцяжкамі «Свабоду Казуліну!» Мітынг сабраў некалькі тысяч чалавек, але ўсё скончылася зноў разгонам. На перакрыжаваньні вуліцы Казлова і праспэкту адбыліся сутыкненьні з АМАПам. Былі затрыманыя і асуджаныя каля ста чалавек.
У Беларусі праводзяць першую агульнанацыянальную дыктоўку, прысьвечаная 90-годзьдзю БНР. Яе ініцыятар — палітоляг Уладзімер Падгол. Узяў ён гэтую ідэю ад літоўцаў, палякаў і французаў, якія праводзяць такія ў сваіх краінах ужо ня першы год. 15 сакавіка прайшла першая дыктоўка з удзелам дыпляматаў, акрэдытаваных у Беларусі.